16 лістапада 2014 года, па благаславенню архiепiскапа Гродзенскага i Ваўкавыскага Арцемія, епіскап Якуцкі і Ленскі Раман ўзначаліў літургію ў Свята-Барыса-Глебскай (Каложскай) царкве. Пасля заканчэння службы настаяцель храма протаіерэй Аляксандр Балоннікаў сардэчна падзякаваў Уладыку Раману за малітвы за калажанаў і ўсю Царкву. «Я ўпэўнены, што Беларусь з усімі яе людзьмі, з той дабрынёй, уласцівай беларусам застанецца любоўю ў Вашым сэрцы», – адзначыў айцец Аляксандр і падарыў на памяць архіпастыру Якуціі Каложскі абраз Божае Маці. Размова епіскапа Якуцкага і Ленскага Рамана з вернікамі і духавенствам працягнулася за гарбатай ў трапезнай зале Каложскага прыходскага комплекса, дзе архіпастыр распавёў пра жыццё праваслаўных ў Якуціі і адказаў на шматлікія пытанні.