Главная » Новости » 2014 » 11 » 16 » Епіскап Якуцкі і Ленскі Раман ўзначаліў літургію ў Свята-Барыса-Глебскай (Каложскай) царкве

Епіскап Якуцкі і Ленскі Раман ўзначаліў літургію ў Свята-Барыса-Глебскай (Каложскай) царкве

16 ноября 2014 года. Епіскап Якуцкі і Ленскі Раман ўзначаліў літургію ў Свята-Барыса-Глебскай (Каложскай) царкве16 лістапада 2014 года, па благаславенню архiепiскапа Гродзенскага i Ваўкавыскага Арцемія, епіскап Якуцкі і Ленскі Раман ўзначаліў літургію ў Свята-Барыса-Глебскай (Каложскай) царкве. Пасля заканчэння службы настаяцель храма протаіерэй Аляксандр Балоннікаў сардэчна падзякаваў Уладыку Раману за малітвы за калажанаў і ўсю Царкву. «Я ўпэўнены, што Беларусь з усімі яе людзьмі, з той дабрынёй, уласцівай беларусам застанецца любоўю ў Вашым сэрцы», – адзначыў айцец Аляксандр і падарыў на памяць архіпастыру Якуціі Каложскі абраз Божае Маці. Размова епіскапа Якуцкага і Ленскага Рамана з вернікамі і духавенствам працягнулася за гарбатай ў трапезнай зале  Каложскага прыходскага комплекса, дзе архіпастыр распавёў пра жыццё праваслаўных ў Якуціі і адказаў на шматлікія пытанні.

Пасля літургіі епіскап Раман звярнуўся да прыхаджан са словам:

Епiскап Якуцкі і Ленскі Раман наведаў Гродзенскую епархію па благаславенню архіепіскапа Арцемія. За два дні свайго знаходжання на гродзенскай зямлі Яго Прэасвяшчэнства наведаў храм-крэпасць у гонар Міхала Арханёла вёскі Сынковічы, храм у гонар Святой Тройцы гарадскога пасёлка Зэльва і царквы горада Гродна, а таксама пагутарыў са сьвятарамі і парафіянамі епархіі.

http://kalozha.by/be/kalozha/572-episkop-yakutskij-i-lenskij-roman-vozglavil-liturgiyu-v-kolozhskom-khrame-2

16 ноября 2014 года. Епіскап Якуцкі і Ленскі Раман ўзначаліў літургію ў Свята-Барыса-Глебскай (Каложскай) царкве

Раздел сайта:
Орфографическая ошибка в тексте:
Чтобы сообщить об ошибке, нажмите кнопку "Отправить сообщение об ошибке". Также вы можете добавить свой комментарий.
Article | by Dr. Radut