Главная » Новости » 2020 » 02 » 16 » 5-годдзе асвячэння храма ў гонар святога велікамучаніка і цаліцеля Панцеляімана

5-годдзе асвячэння храма ў гонар святога велікамучаніка і цаліцеля Панцеляімана

16 лютага 2020 года, у Нядзелю пра блуднага сына, Высокапраасвяшчэннейшы Уладыка Арцемій узначаліў служэнне Боскай літургіі ў храме ў гонар святога велікамучаніка і цаліцеля Панцеляімана з нагоды 5-годдзя яго асвячэння (прыход храма Маці Божай дзеля іконы Яе “Адшуканне загінулых” г. Гродна).

Яму саслужылі сакратар Гродзенскай епархіі мітрафорны протаіерэй Анатолій Ненартовіч, благачынны Гродзенскай акругі протаіерэй Аляксандр Велісейчык, настаяцель Свята-Пакроўскага кафедральнага сабора протаіерэй Георгій Рой, настаяцель прыхода протаіерэй Валерый Барычэўскі і протадыякан Дзімітрый Шэпелеў.

Архіерэйскае набажэнства суправаджалася пекнымі спевамі прыходскага хору пад упраўленнем матушкі Алены Барычэўскай. У часе літургіі Уладыка ўзнагародзіў айца Валерыя Каложскім крыжам ва ўвагу за руплівую працу па арганізацыі прыходскага жыцця. Па заканчэнні літургіі быў адслужаны малебен і слаўленне ў гонар Госпада нашага Іісуса Хрыста дзеля свята Яго Стрэчання. Уладыка павіншаваў усіх прысутных з мінулым святам, з юбілеем асвячэння і з нядзельным днём і пажадаў усім усяго найлепшага. Таксама Уладыка ўручыў узнагароды асабліва актыўным прыхаджанам і падзякаваў ім за адданае служэнне на прыходзе.

Сваю пропаведзь Уладыка прысвяціў евангельскаму чытанню пра блуднага сына. Хтосьці са святых айцоў казаў, што калі б былі страчаны ўсе Евангеллі і калі б захавалася з іх толькі прытча блуднага сына, гэтага было б дастаткова, каб зразумець сэнс хрысціянскай веры, сэнс прышэсця Госпада на зямлю і Яго ахвяры на Крыжы. Гэта прытча вельмі добра сведчыць пра бясконцую любоў і міласэрнасць Бога ў адносінах да чалавека. Колькі б чалавек не ўпадаў у бездань граху, Гасподзь як міласэрны Айцец чакае яго навяртання і гасцінна прымае ў сваіх абіцелях. Таксама трэба адзначыць, што менавіта тады, калі чалавек усведамляе сваю аддаленасць ад Бога, ён можа пакласці пачатак свайму пакаянню. Многія святыя лічылі сябе апошнімі грэшнікамі, і не проста лічылі, яны ўсведамлялі сябе такімі, яны адчувалі гэта. І ў бачанні сваіх грахоў, незлічоных, як пясок марскі, нам неабходна следаваць прыкладу святых.

Адметна, што менавіта з Нядзелі пра блуднага сына на нядзельных усяночных трываннях напярэдадні Вялікага посту выконваецца тужлівы 136-ы псалом “На рэках Вавілонскіх”, прысвечаны апісанню тугі старажытных яўрэяў па страчанай радзіме ў часе Вавілонскага палону. Разумеецца, яго спеў мае вельмі глыбокі змест. Гэты псалом – выражэнне тугі нас, хрысціянаў, па нашай Нябеснай Айчыне – па Царстве Нябесным. Так чалавек, які знаходзіцца ў палоне граху, усведамляючы сябе блудным сынам, пакутуе ад тугі па страчаным Раі, па сваім Нябесным Айцу, па Богу. Гэта ўсведамленне служыць пачаткам паломніцтва чалавека да абіцелі Нябеснага Айца, якое доўжыцца не толькі цягам Вялікага посту, але цягам усяго жыцця.

Нельга абмінуць і таго, што сыны нашай Айчыны таксама блукалі на працягу 70 год багаборніцтва, і для таго, каб увайсці ў дом Госпада, нам неабходна ўсвядоміць глыбіню грахоўнага падзення грамадства, членамі якога мы ёсць. Тады мы зможам пакаяцца – за свае грахі і за грахі нашых бацькоў і дзядоў, пакаяцца шчыра, каб ніколі больш не станавіцца на шлях граху і каб быць яго сапраўднымі дзецьмі, бо Гасподзь нас бясконца любіць і для кожнага з нас ёсць Айцом.

Зьміцер Даўгаполік-Пратасевіч

Награды

Медаль «Коложский Крест» III степени:

- Протоиерей Валерий Боричевский, настоятель прихода;
- Кравчук Дмитрий Сергеевич, казначей прихода.

Медаль «Коложская Одигитрия» III степени:

- Головач Василий Антонович, директор ЗАО «Беган».

Архиерейская грамота:

- Кунцевич Анна Александровна, прихожанка храма;
- Горный Дмитрий Сергеевич, инженер-системотехник РУП «Белоруснефть-Гроднооблнефтепродукт»

5-годдзе асвячэння храма ў гонар святога велікамучаніка і цаліцеля Панцеляімана
5-годдзе асвячэння храма ў гонар святога велікамучаніка і цаліцеля Панцеляімана
5-годдзе асвячэння храма ў гонар святога велікамучаніка і цаліцеля Панцеляімана
5-годдзе асвячэння храма ў гонар святога велікамучаніка і цаліцеля Панцеляімана
5-годдзе асвячэння храма ў гонар святога велікамучаніка і цаліцеля Панцеляімана
5-годдзе асвячэння храма ў гонар святога велікамучаніка і цаліцеля Панцеляімана
5-годдзе асвячэння храма ў гонар святога велікамучаніка і цаліцеля Панцеляімана
5-годдзе асвячэння храма ў гонар святога велікамучаніка і цаліцеля Панцеляімана
5-годдзе асвячэння храма ў гонар святога велікамучаніка і цаліцеля Панцеляімана
Раздел сайта:
Орфографическая ошибка в тексте:
Чтобы сообщить об ошибке, нажмите кнопку "Отправить сообщение об ошибке". Также вы можете добавить свой комментарий.
Article | by Dr. Radut