Главная » Новости » 2020 » 01 » 10 » Саборнае богаслужэнне Шчучынскага і Воранаўскага благачынняў у м. Ражанка

Саборнае богаслужэнне Шчучынскага і Воранаўскага благачынняў у м. Ражанка

10 студзеня 2020 года саборнае богаслужэнне святароў Шчучынскага і Воранаўскага благачынняў адбылося ў храме Раства Хрыстова мястэчка Ражанка Шчуынскага раёна (настаяцель - святар Георгій Сіняўскі).

Узначаліў святочную літургію ў гэты дзень іерэй Аляксандар Пасцярняк, благачынны Шчучынскага вокруга, у саслужэнні іерэя Ігара Валошына, благачыннага Воранаўскага, святароў храмаў, належачых да абодзьвух названых царкоўна-адміністратыўных адзінак Гродзенскай епархіі.

На пазапрычасным вершы літургіі было агучана пасланне Высокапраасвяшчэннага Арцемія, архіепіскапа Гродзенскага і Ваўкавыскага з нагоды свята Раства Хрыстова.

Пасля завяршэння святочнага малебна са словам падзякі і віншавання да ўсіх прысутных звярнуўся іерэй Аляксандар Пасцярняк:

  • Шчыра віншую Вас, любасныя ў хрысце браты і сёстры, паважанае святарства, з вялікай духоўнай радасцю свята прышэсця ў мір Бога Слова. Жадаю ўсім нам навучыцца жыць так, каб таямніца  Богаўцялясення адчувалася намі не проста прыгожым днём каляндара, але ж, што самае галоўнае, заўсёды была трывалым станам душы кожнага верніка і святара! - падкрэсліў, у прыватнасці, айцец благачынны.

Святар Сергій СЯМАШКА,
клірык храма Святога Архангеал Міхаіла г. Шчучына
Фота Геннадзія ШЫШКIНА

 

Саборнае богаслужэнне Шчучынскага і Воранаўскага благачынняў у м. Ражанка
Саборнае богаслужэнне Шчучынскага і Воранаўскага благачынняў у м. Ражанка
Саборнае богаслужэнне Шчучынскага і Воранаўскага благачынняў у м. Ражанка
Саборнае богаслужэнне Шчучынскага і Воранаўскага благачынняў у м. Ражанка
Саборнае богаслужэнне Шчучынскага і Воранаўскага благачынняў у м. Ражанка
Саборнае богаслужэнне Шчучынскага і Воранаўскага благачынняў у м. Ражанка
Саборнае богаслужэнне Шчучынскага і Воранаўскага благачынняў у м. Ражанка
Раздел сайта:
Орфографическая ошибка в тексте:
Чтобы сообщить об ошибке, нажмите кнопку "Отправить сообщение об ошибке". Также вы можете добавить свой комментарий.
Article | by Dr. Radut