Сход Шчучынскага благачыння
27 кастрычніка 2019 года, у памяшканні нядзельнай школы пры храме Святога Архангела Міхаіла г. Шчучына прайшоў сход святароў аднайменнай акругі.
Узначаліў сход іерэй Аляксандр Пасцярняк, благачынны. Пасля агульнай малітвы былі заслуханы даклады адказных за працу на мясцовым узроўні ўсіх аддзелаў адпаведных структур Гродзенскай епархіі.
На працягу ўсяе сустрэчы актыўна абмяркоўваліся самыя актуальныя і набалелыя пытанні жыцця прыходаў.
Па выніках сходу былі ўнесены карэктывы дзейнасці святарства ў дачыненні да ўскладзеных раней на іх абавязкаў, абазначаны недахопы, выказаны заўвагі, складзены некаторыя планы на пачатак будучага года.
Завершыўся сход агульным спевам малітвы “Достойно есть…”.
Святар Сергій Сямашка,
клірык храма Святога Архангела Міхаіла г. Шчучына
Фота аўтара