Паломнікі са Шчучына наведалі храмы Свята-Елісаветінскага манастыра Мінска і Полацкі манастыр
24 і 25 ліпеня 2019 года, па благаславенню благачыннага акругі іерэя Аляксандра Пасцярняка, шчучынскія вернікі наведалі шэраг храмаў Свята-Елісаветінскага манастыра г. Мінска, абодвух яго падвор’яў і Спаса-Еўфрасінеўскі манастыр г. Полацка.
Незабыўнае ўражанне ў душах паломнікаў засталося ад вобраза жыцця насельнікаў падвор’еў вядомага шматлікім вернікам сталічнага манастыра. Такі вопыт існавання і подзвіг пакаяння вельмі цяжка знайсці ў штодзённай метусні звыклых для нас умоў.
Вельмі прыемна і павучальна было пабычыць не толькі працу шматлікіх падворскіх майстэрняў (усіх іх налічваецца каля сарака), прытулкаў для бяздомных жывёл, ферм і вопыты вырошчвання садавіны з агароднінай, але, найперш за зсё, звярнуць увагу на вобраз малітвы і аказання дапамогі з боку сёстраў- манахінь усім тых, хто апынуўся “за бортам жыцця”. Гэта не магчыма апісаць словамі. Такое, сапраўды, можна толькі перажыць!
Безумоўна, духоўны вопыт без спраў дабрачыннасці не можа існаваць! Як не можа існаваць і сапраўднай малітвы без Літургіі. Менавіта для служэння апошняй у бягучым годзе на жаночым подвор’і манастыра быў асвечаны прыгожы і велічны (цалкам драўляны) храм у гонар прападобнага Сергія, ігумена Раданежскага, стаўшы, дарэчы, дванаццатым па ліку сярод усіх манастырскіх. Не меньш уражвае сваёй сціпласцю і цішынёй храм ў гонар свяціцеля Іанна Шанхайскага, які, неўзабаве, таксама асвяцілі сёлета.
Толькі сціслыя ўмовы раскалада вандроўкі прымусілі пілігрымаў са шчучыншчыны накіравацца да наступнай кропкі - Спаса-Еўфрасінеўскага манастыра Полацка. А гэтае месца, без спрэчкі, мае асаблівае значэнне для духоўнага жыцця кожнага нашага земляка. Ціхія і малітоўныя спевы сёстраў-манахінь, святыні і старажытныя фрэскі - ўсё гэта гарманічнай плыняй падрыхтавала паломнікаў прыняць удзел у Еўхарыстыі. Нават хмарыстае надвор’е з зацяглям дажджом не перашкодзілі нам з бадзёрасцю пабачыць напрыканцы двухдзённай праграмы яшчэ і Сафійскі сабор старажытнага Полацка.
З глыбінь душы выказваем самыя шчырыя словы падзякі ўсім насельнікам і насельніцам, экскурасаводам і супрацоўнікам трапезных наведаных манастыроў і падвор’еў за гасцёўнасць.
Святар Сергій Сямашка, клірык храма Святого Архангела Міхаіла г. Шчучына
Фота аўтара