Канферэнцыя “Стратэгія ўстойлівага развіцця Шчучынскага раёна: ад ідэі да рэалізацыі” прайшла ў Шчучыне
13 мая 2019 года на базе Шчучынскага Дварца творчасці дзяцей і моладзі прайшла межрэгіянальная канферэнцыя.
Мэты канферэнцыі:
- падвесці вынік этапа падрыхтоўкі;
- прэзентаваць распрацоўкі па тэматычных напрамках;
- даць афіцыйны старт працэсам распрацоўкі СУР (стратэгіі ўстойлівага развіцця) Шчучынскага раёна.
У працы канферэнцыі прынялі ўдзел эксперты розных напрамкаў:
- Лабада Сергій, каардынатар напрамка “Арганізацыйнае развіццё” Праграмы Падтрымкі Беларусі Федэральнага кіраўніцтва Германіі;
- Савелава Сафія, эксперт Асацыяцыі “Адукацыя ў цікавасці ўстойлівага развіцця” БДПУ, г. Мінск;
- Мамуль Франц, рэгіянальны каардынатар па Гродзенскай вобласці Праграмы Падтрымкі Беларусі Федэральнага кіраўніцтва Германіі;
- Салей Сергій, каардынатар праграм Гродзенскага абласнога грамадскага аб’яднання маладых вучоных “ВІТ”;
- Сарока Наталля, каардынатар рэгіянальнага рэсурснага цэнтра па развіццю дадатковый адукацыі для дарослых у г. Гродна.
Сярод запрошаных знаходзіліся: прадстаўнікі Шчучынскага райвыканкама, (Навагрудскага і Зельвінскага райвыканкамаў- па ўзгадненні), удзельнікі раённай ініцыятыўнай групы па распрацоўцы стратэгіі УР, дэпутаты мясцовых Саветаў, старшыні сельсавету, прадстаўнікі органаў тэрытарыяльнага самакіравання, актывы грамадскіх аб’яднанняў, мясцовыя СМІ, актыўныя прадстаўнікі грамадскасці.
Па ходзе канферэнцыі была наладжана праца ў пяці тэматычных групах:
- Бізнэс і фарміраванне мясцовых каштоўнасцей;
- Здароўе, актыўнае даўгалецце і інклюзіі;
- Адукаваная Шчучыншчына;
- Зялёны пераход і экалогія навакольнага асяроддзя;
- Гісторыка-культурная спадчына і трансмежавы турызм.
Па блаславенню благачыннага Шчучынскай акругі іерэя Аляксандра Пасцярняка ў працы канферэнцыі, ў якасці слухача і ўдзельніка працы групы “Гісторыка- культурная спадчына і трансмежавы турызм”, прыняў удзел клірык храма Святога Архангела Міхаіла г. Шчучына святар Сергій Сямашка
Святар Сергій СЯМАШКА, клірык храма Святога Архангела Міхаіла г. Шчучын
Фота аўтара