Главная » Новости » 2019 » 03 » 21 » Дзень праваслаўнай кнігі адзначылі ў Шчучыне

Дзень праваслаўнай кнігі адзначылі ў Шчучыне

21 сакавіка 2019 года Дзень праваслаўнай кнігі ўрачыста адзначылі ў ДУК “Шчучынская раённая бібліятэка імя Цёткі”.

У чарговы раз дадзенае  свята, стаўшае добрай традыцыяй, збрала ў сценах раённай бібліятэкі не толькі выхаванцаў навучальных устаноў горада, але і ўсіх зацікаўленных з ліку педагогаў, бібліятэкараў раёна і сталых наведвальнікаў “храма кнігі”.

На пачатку мерапрыемства да ўсіх прысутных з прывітальным словам звярнулася Янкоўская Аляксандра Мікалаеўна, дырэктар бібліятэкі:

  • Аддаўшы жыццё працы з кнігамі, мы, прафісійныя бібліятэкары, вельмі зацікаўлены ў тым, каб кніга не проста стаяла дзесьці на паліцы. Кнігу неабходна чытаць, адкрываючы праз гэта святло душы. Таму, не дарэмна, і наша сустрэча сёння носіць падтэкставую назву “Пачуць мудрых палымянае слова”. Дзякуй вам вялікае за тое, што збраліся разам!

Роза Аляксандраўна Васюк, галоўны бібліятэкар раёнкі, у кароткім аглядзе гісторыі свята спыніла асаблівую ўвагу і на тым факце, што сёлета адзначаецца 180-годдзе з часу правядзення Полацкага аб'яднальнага сабора 1839 года, адыйграўшага знакавую ролю не толькі для жыцця праваслаўных вернікаў, але і ў захаванні культурнай самасвядомасці нашых продкаў, іх мовы.

  • Вельмі радасна, дарагія айцы, браты і сёстры, што нашы сустрэчы з нагоды  свята Дзень Праваслаўнай Кнігі сталі традыцыяй! Я шчыра дзякую ўсім тым, хто працаваў і працуе дзеля гэтага. Жадаю нам духоўна ўзбагаціцца ад такіх падзей і заклікаю на ўсіх Божае благаславенне!, - адзначыў благачынны Шчучынскай акругі святар Аляксандар Пасцярняк.

Сапраўдным упрыгожваннем свята стала выступленне Ансамбля духоўнай музыкі “Преображение”, пад узначальваннем Алены Руткевіч (пад час мерапрыемства абавязкі рэгента часова выконвала Наталля Еўтушык).

Бібліёграфам Аляксей Людмілай Антонаўнай была арганізавана тэматычная выстава пад назвай:  "Праз кнігу - да духоўнасці. Праз духоўнасць - да маральнасці", дзе кожны жадаючы меў магчымасць пазнаёміцца з  асаблівым кніжным скарбам фондаў “раёнкі”. 

Не засталася з боку падзей і Гімназія горада. Пад кіраўніцтвам настаўніка гісторыі Алены Лісоўскай вучань восьмага класа Мікіта Гудзень падрыхтаваў цікавы рэферат на тэму: “Першы ў свеце і ў ВКЛ Буквар 1618 года”.  З рэфератам  на тэму “Жыццё, дзейнасць  і апісанне подзьвігу прападобнага Лявонція (Карповіча), архімандрыта Віленскага (1580-1620 г.г.)” выступіў вучань сёмага класа ДУА “Гімназія г. Шчучына” Мікіта Трафімовіч (навуковы кіраўнік выкладчык факультатыўнага курса “Основы Православной Культуры” святар Сергій Сямашка). Ну а вершаваная вераніца ў выкананні гімназістаў розных класаў, рупліва падрыхатваных настаўнікам беларускай мовы і літаратуры Ірынай Падгурскай, па- сапраўднаму зрабіла паэтычнае “надвор’е” ў душах усіх прысутных.

  • Прывучыць і далучыць падрастаючае пакаленне да культуры чытання кніг- гэта самы важны аспект у выхаванні дзетак! Менавіта таму я вымушаны падкрэсліць аграмезнае значэнне бібліятэк у нашым жыцці. Як важна своечасова дастукацца да свядомасці падлеткаў! Як важна знайсці ключык да іх сэрцаў і падняць іх душы да канкрэтнага духоўнага ўзроўня!,- адзначыў у сваім выступленні загадчык сектара бібліятэк прыходаў Гродзенскай Епархіі, клірык Свята-Пакроўскага сабора протаіярэй Уладзімір Барысевіч.- Як бы ні было матэрыяльна нам цяжка ў жыцці, паважаныя сябры, я перакананы ў тым, што бібліятэкарам Гасподзь даверыў вялікую місію: і словам, і справамі дакранацца да душ людзей!   

Сапраўдным фінальным акордам свята стала прэзентацыя рознатэматычных кніжных навінак з фонду біліятэкі кафедральнага сабора г. Гродна, падрыхтаваная Надзеяй Тарас. Нават сталыя і вопытныя бібліятэкары раёна адзначылі агеньчык у вачах і прафісійны запал гэтай дзяўчыны, што вельмі неабходна для прафесіі.

Пакідаючы сцены раённай бібліятэкі, кожны з удзельнікаў мерапрыемства  сціпла і шчыра лавіў сябе, напэўна,  на думцы аб тым, што  слова, якое выходзіць  ад сэрца, абавязкова дойдзе да іншага сэрца і прынясе плён у працы духоўнай! Вось так, праз кнігу, і народжваецца свята святла ў жыцці чалавека!

Iярэй Сергій CЯМАШКА,
клірык храма Архангела Міхаіла г. Шчучына
Фота аўтара

Тэматычныя тэгі артыкула:

#Щучин #ДеньПравославнойКниги #Библиотека #ВладимирБорисевич #АлександрПастерняк #СергийСемашко #РозаВасюк #ТарасНадежда #ЯнковскаяАлександра #ПолоцкийСобор #1839год #ЛеонтийКарпович #ЛявонційКарповіч #Буквар1618года #Букварь #ПреображениеАнсамбль #ЕленаРуткевич

Чытаць іншыя артыкулы па дадзенай тэме:

http://schuchinlib.by/novosti/

https://dzyannica.by/content/dzen-pravaslaunay-knigi-prayshou-u-shchuchynskay-rayonnay-bibliyatecy-imya-cyotki

Раздел сайта:
Орфографическая ошибка в тексте:
Чтобы сообщить об ошибке, нажмите кнопку "Отправить сообщение об ошибке". Также вы можете добавить свой комментарий.
Article | by Dr. Radut