Паломнiкi са Шчучына наведалі Жыровічы і храм у Сынкавічах
16 сакавіка бягучага года, па благаславенню благачыннага Шчучынскай акругі, прыхаджане абодзьвух храмаў горада накіраваліся ў невялікае паломніцтва.
На золку пілігрымаў сустрэў Свята-Успенскі Жыровіцкі манастыр. Літургію ў галоўным саборы, з нагоды свята вобраза Багародзіцы Дзяржаўная, ўзначаліў Высокапраасвяшчэннейшы Гурый, архіепіскап Навагрудскі і Слонімскі.
Пасля Еўхарыстыі, прыняўшы Святыя Таямніцы, паломнікі накіраваліся да Свята-Міхайлаўскай царквы ў Сынкавічах. Нават даждлівае надвор’е не сапсавала настрой малітоўны. Неўзабаве, дзякуючы Богу, усе двадцать чатыры чалавекі вярнуліся да Шчучынскай зямлі.
Цікава і карысна тое, што гэта ўжо не першая вандроўка, якая самастойна ладзіцца прыхаджанамі, без навязвання ідэі з боку святарства храмаў, але, што важна, з сугласаваннем, па благаславенню і ў суправаджэнні святароў! У дадзеным выпадку вялікія словы шчырай падзякі выказваем Алле Васільеўне Карпук за сумленны клопат і дакладны падыход да справы.
Іярэй Сергій Сямашка,
клірык храма Святога Архангела Міхаіла г. Шчучына
Фота аўтара