Свята ў гонар вобраза Багародзiцы «Хуткапаслушнiца» ў Шчучыне
22 лістапада бягучага года прыхаджане храма ў гонар Святога Архістраціга Божага Міхаіла г. Шчучына малітоўна ўшаноўваюць вобраз Багародзіцы «Хуткапаслушніца».
Вельмі сімвалічна не толькі тое, што святкаванне цудатворнай іконе прыпадае зусім блізка да прастольнага, але і той факт, што любімы праваслаўнымі вернікамі шчучыншчыны спіс старажытнага Афонскага вобраза знаходзіцца ў царкве з моманта яе асвячэння, як аб гэтым сведчыць запіс у адным з дакументаў архіва прыхода.
Святочную літургію ўзначаліў благачынны акругі іярэй Аляксандар Пасцярняк у саслужэнні святароў благачыння. З пранікнёным пастырскім словам аб духоўным значэнні свята да ўсіх прысутных звярнуўся настаяцель Дзембраўскага храма протаіярэй Анатолій Казакевіч.
Святар Сергій СЯМАШКА,
клірык храма Святога Архангела Міхаіла г. Шчучына
Фота аўтара