У Нядзелю 14-ю пасля Пяцідзясятніцы архіепіскап Арцемій узначаліў у Пакроўскім саборы літургію і здейсніў хіратоніі
2 верасня 2018 года, у Нядзелю 14-ю пасля Пяцідзесятніцы Высокапраасвяшчэннейшы Арцемій, архіепіскап Гродзенскі і Ваўкавыскі, ўзначаліў літургію сьвц. Іаана Златавуста ў Свята-Пакроўскім кафедральным саборы горада Гродна.
Падчас літургіі Уладыка Арцемій здзейсніў іерэйскую хіратонію выпускніка Мінскай духоўнай семінарыі Віталія Латышева. У дыяканы быў хiратанісан Сергій Пучок.
Уладыку саслужылі: сакратар Гродзенскай епархіі мітрафорны протаіерэй Анатолій Ненартовіч, духаўнік епархіі протаіерэй Андрэй Бандарэнка, настаяцель сабора протаіерэй Георгій Рой і протадыякан Дзьмітрый Шэпелеў.
Пропаведзь перад Прычасьцем прамовіў настаяцель сабора протаіерэй Георгій Рой:
Пасля богаслужэння адслужылі малебен на пачатак навучальнага года.
Працягваецца набор ў нядзельную школу Пакроўскага собора на 2018/2019 навучальны год(внешняя ссылка)
Глядзіце навіны жыцця сабора на www.youtube.com/c/СвятоПокровскийсоборГродно(внешняя ссылка).
Мікалай БАЙДА