2 верасня 2018 года, у Нядзелю 14-ю пасля Пяцідзесятніцы Высокапраасвяшчэннейшы Арцемій, архіепіскап Гродзенскі і Ваўкавыскі, ўзначаліў літургію сьвц. Іаана Златавуста ў Свята-Пакроўскім кафедральным саборы горада Гродна.
Падчас літургіі Уладыка Арцемій здзейсніў іерэйскую хіратонію выпускніка Мінскай духоўнай семінарыі Віталія Латышева. У дыяканы быў хiратанісан Сергій Пучок.