Прэзентацыя вышаванак у храме свяціцеля Лукі
24 сакавіка 2013г. слухачкі секцыі "Беларускія вячоркі" прэзентавалі ўласнаручна вырабленыя вышыванкі прыхаджанам царквы ў гонар свяціцеля Лукі Война-Ясянецкага пры Гродзенскай абласной клінічнай бальніцы. Ініцыявала гэтую добрую справу спадарыня Вера Кунцэвіч, якая кіруе секцыяй "Беларускія вячоркі". Секцыя дзейнічае ў межах праграмы для сталых людзей "Універсітэт Залатога Веку" (УЗВ), якая адкрыла свае дзверы для слухачоў у 2010 годзе.
Кіраўніца праграмы УЗВ, Лана Руднік:
- Мы стараемся стварыць умовы для нашых навучэнцаў, каб яны актыўна ўдзельнічалі ў жыцці грамадства. Каб адчувалі патрэбу навучацца, развівацца і папросту - жыць і дыхаць на поўныя грудзі!
Мы пачыналі з 4-5 секцый, зараз у нас іх ужо 18 - і маляванне, і замежныя мовы, і кампутарныя курсы. І я назіраю, як людзі, якія да нас прыходзяць, змяняюцца, набываюць смак да жыцця і інтарэс.
Ідэя падараваць вышыванкі царкве ўзнікла ў Веры Кунцэвіч пад час "Школы добрых справаў", трэнінгавых заняткаў па планаванні грамадска-карысных справаў, якія штогод праводзяцца ва "Універсітэце Залатога Веку". Сабралася група жанчынак, якія добра вышываюць, і пад кіраўніцтвам спадарыні Веры справа была зробленая. Вышыванкі, якія ўпрыгожаць царкву беларускім арнаментам, урачыста былі перададзены настаяцелю айцу Аляксандру Хомбаку.
Лана Руднік
Больш інфармацыі пра УЗВ можна знайсці тут http://uzv-hrodna.blogspot.com
Фото: