24 сакавіка 2013г. слухачкі секцыі "Беларускія вячоркі" прэзентавалі ўласнаручна вырабленыя вышыванкі прыхаджанам царквы ў гонар свяціцеля Лукі Война-Ясянецкага пры Гродзенскай абласной клінічнай бальніцы. Ініцыявала гэтую добрую справу спадарыня Вера Кунцэвіч, якая кіруе секцыяй "Беларускія вячоркі". Секцыя дзейнічае ў межах праграмы для сталых людзей "Універсітэт Залатога Веку" (УЗВ), якая адкрыла свае дзверы для слухачоў у 2010 годзе.