Шэраг пасхальных мерапрыемстваў прайшоў у Шчучыне
22 красавіка 2018 года, у Нядзелю святых Жонаў Міраносіцаў, шэраг святочных мерапрыемстваў прайшоў у Шчучыне.
Па завяршэнні Бажэственнай літургіі святары павіншавалі ўсіх прысутных з бясконцай пасхальнай радасцю, прхаджанак з ліку жанчын - з сугубым святам.
У храме Святого Архангела Міхаіла вучні Нядзельнай школы, пад кіраўніцтвам сваіх настаўнікаў, стварылі невялічкую віншавальную імпрэзу для ўсіх прысутных. Свточная атмасфера адчувалася і ў крыптывым храме ў гонар Аўгустоўскай іконы Прасвятой Багародзіцы абшчыны Богаяўлення горада. Па благаславенню благачыннага Шчучынскай акругі святара Аляксандра Пасцярняка ўсе дзеткі і прыхаджанкі абодзьвух храмаў атрымалі ў гэты дзень салодкія падарункі.
Свята не абмежавалася сценамі святынь. Па дамоўленасці з уладамі, у памяшканні актавай залы ДУА “Сярэдняя школа №3 г.Шчучына” прайшоў віншавальны канцэрт для ўсіх прыхаджан. Падзяліцца радасцю аб Уваскрэслым Збавіцелі прыйшлі ўдзельнікі ансамбля духоўный музыкі “Преображение”, пад кіраўніцтвам Алены Анатольеўны Руткевіч. Вучні Нядзельнай і Музычнай школ, пад кіраўніцтвам рэгента хора Свята-Міхайлаўскай царквы г. Шчучына Веранікі Аркадзьеўны Белайц, так- сама павінашавалі прысутных, адкрыўшы таямніцу прыгожых дзіцячых спеваў.
Шчыра і надзвычай прыемна было бачць тэатралізаванае прадстаўленне, створанае намаганнем вучняў Нядзельнай школы Богаяўленскай абшчыны. Пад кіраўніцтвам сваёй настаўніцы матушкі Таццяны Аляксандраўны Грэцкай, з дапамогай музычнага педагога Юліі Абельчук, дзеткі вельмі проста і мілагучна агарнулі сэрцы бацькоў і прыхаджан у стыхію добразычлівай казкі пра пакаянне і перамену жыцця наравістай прынцэсы.
Святар абшчыны Богаяўлення горада іярэй Ігар Каласоўскі павіншаваў сабраўшыхся са светлым і радасным днём, пажадаў кожнаму духоўнай бадзёрасці і здольнасці прайсці жыццёвы шлях у міры і малітве, знайшоўшы збавенне душуы!
За некалькі дзён да гэтага вучні Нядзельнай школы Богаяўленскага прыхода г. Шчуына з такім жа віншаваннем наведалі насельнікаў Прыюта для састарэлых людзей в. Камянка, што пабудаваны і існуе з падтрымкі каталіцкіх манахінь кангрэгацыі Сёстраў Міласэрнасці ( у гонар вобраза Мацяры Божай Вострабрамскай). З сугласавання і дазвола сястры Фаустыны, падапечныя каменскага прытулка змаглі не толькі пабачыць тэатралізаваную пастаноўку, але і пачулі пасхальныя спевы ў выкананні святароў Сергія Сямашкі, Ігара Каласоўскага і студэнта Мінскай Духоўнай Семінарыі Дзімітрыя Галамбоўскага.
Cвятар Сергій СЯМАШКА,
клірык храма Святаго Архангела Міхаіла г. Шчучына
Фота аўтара, Геннадзія Шышкіна і Данііла Тамашчыка