Вечар паэзіі і аўтарскай песні
14 траўня 2014 года ў актавай залі царкоўна-прыхадскога комплекса Свята-Пакроўскага сабора, ў рамках клуба праваслаўнае размовы, адбыўся вечар паэзіі і аўтарскай песні. Адметна тое, што гэта незвычайная сустрэча адбылася ў светлыя Пасхальныя дні, калі сэрца поўніцца радасьцю духоўнай! І ў нашых удзельнікаў была магчымасьць гэтай радасьцю подзяліцца з гасцямі вечара! Трэба адзначыць, што музыка і паэзія сустрэліся сёння і ў выніку гэтай сустрэчы атрымалася гарманічнае і вельмі прыгожае спалучэнне!
Удзельнікамі нашага вечара былі: паэт, клірык Свята-Пакроўскага сабора Павел Каспяровіч, паэтка Вольга Агапонава, кампазітар і аўтар-выканаўца Таццяна Салаўёва, паэт Анатоль Брусевіч, гітарыст і лаўрэат Міжнародных конкурсаў Уладзімір Захараў, паэтка і цудоўная жанчына Данута Бічэль-Загнетава, паэт і насельнік Свята-Успенскага Жыровіцкога манастыра манах Іаан (Бембель).
Адно выступленне змянала другое, і так утульна, цёпла і сардэчна было ў залі! І я адчувала, что Пасхальная радасць пераходзіла ад аднаго сэрца да другога… Такая светлая і бязмежная…. Бо Гасподзь з намі і пасярод нас…
І дзякуй Богу, што даў нам такую магчымась сустрэцца і падарыць самае патаемнае і сардэчнае – цяпло душэўнае і Пасхальны свет! А ён быў паўсюльна: у словах, музыцы, усмешках, маўчанні…
З радасьцю аба ўсім распавяла
Вольга КАРОТКАЯ