Прастольнае свята Барыса-Глебскага храма
15 мая 2014 года Свята-Барыса-Глебскі (Каложскі) храм ўрачыста адзначыў перанясення мошчаў святых дабраверных князёў Барыса і Глеба. На літургіі прысутнічало духавенства гарадзенскай епархіі на чале з архіепіскапам Арцеміем, а таксама госці: протаіерэй Фёдар Поўны і мужчынскі хор царквы Ўсіх Святых горада Мінска. Протаіерэй Фёдар Поўны перадаў у дар Каложскаму прыходу сучасны спіс абраза святых Барыса і Глеба 1340 года і дакладную копію дароў валхвоў, якія ў студзені 2014 года былі прывезены ў Мінск для пакланення са святой гары Афон. Чакайце на сайце kalozha.by фота- і відэарэпартаж са свята. http://kalozha.by