 25 снежня 2009 года на пасяджэнні Свяшчэннага Сінода Рускай Праваслаўнай Царквы было прынята рашэнне аб святкаванні 14 сакавіка Дня праваслаўнай кнігі. Менавіта ў гэты вясновы дзень у 1564 годзе – 540 год таму – убачыла свет першая кніга рускага першадрукара Івана Фёдарава “Апостал”.

З гэтай нагоды ва ўстановах адукацыі горада Шчучына адбыліся  мерапрыемствы, прысвечаныя данай урачыстасці. На сустрэчу, якая ладзілася ў гімназіі, прыйшлі святар храма Архангела Міхаіла г. Шчучына іерэй Сергій Сямашка і бібліятэкары дзіцячай бібліятэкі Аксана Міхайлаўна Хоміч і Ганна Аляксандраўна Карповіч. Госці падрыхтавалі для гімназістаў цікавую выставу. Па благаславенні благачыннага Шчучынскай акругі іерэя Аляксандра Пасцерняка ўпершыню ў нашым горадзе дарослыя і дзеці мелі магчымасць пабачыць старажытныя выданні богаслужбовай літаратуры, якія прадставіў рабятам айцец Сергій. Самая старэйшая з гэтых кніг выдадзена ў 1836 годзе ў Маскве.