Главная » Новости » Анонсы » 2013 » 12 » 31 » З'явіўся восеньскі нумар "Пакалення"

З'явіўся восеньскі нумар "Пакалення"

З'явіўся восеньскі нумар "Пакалення"Напрыканцы лістапада ў царкоўных крамах нарэшце з'явіўся восеньскі нумар "Пакалення". Апошні ў гэтым годзе выпуск разглядае тэму расколаў. Упершыню ў часопісе з'явілася інтэрв'ю з архіепіскапам Гродненскім і Ваўкавыскім Арцеміем.

Вокладка свежага часопіса нагадвае восень куды больш, чым сённешняе надвор'е, таму закаханых у каштанавую рамантыку пачатку залатога сезону чакае эстэтычная настальгія. Праўда, па словах стваральнікаў, з восенню вокладка суадносіцца толькі ўскосна, на самай справе велізарны спелы каштан сімвалізуе горад Кіеў, які наведалі журналісты ў імкненні асвяціць тэму украінскага расколу. "Чаму раскол? — Проста цікава. Цікава, чаму людзі вырашаюць часам акрэсліць палачкай на зямлі вакол сябе круг і сказаць: "усё, гэта маё і я тут кірую", цікава, чаму ў пошуку ісціны людзі бягуць прэч ад вытока гэтай ісціны, цікава, ці насамрэч яны абсурдзісты. Цікава, што бачу я і чым гэта адрозньваецца ад таго, што бачаць яны. А галоўнае чаму. Проста задаючы пытанні там, дзе праблема ёсць, можна таксама ж проста атрымаць адказы, каб не дапусціць з'яўлення апошняй там, дзе яе няма", — тлумачыць выбар тэмы галоўны рэдактар часопіса.

На тэму пераадолення і недапушчэння расколаў ў інтэрв'ю рубрыкі "Анфас" разважае архіепіскап Гродненскі і Ваўкавыскі Арцемій. Найперш уладыка прапануе пазбягаць няпраўды ў нашым паўсядзённым жыцці і, вырашаючы ўнесці нейкія змены ў жыццё царкоўнае, улічваць усе яго асаблівасць:

— Надо всегда помнить, что ни на один серьёзный вопрос в жизни нет однозначного ответа. Даже в церковном уставе очень часто используется слово «аще»: а если високосный год, а если постный день, а если это попало на четверг, а если это попало на среду – оказывается, тропари поются совершенно в другой тональности и последовательность богослужения иная. Поэтому важно обращать внимание на множество «аще» в нашей жизни и помнить, что в вопросах веры главное правило – «не навреди».

У іншых рубрыках часопіса сустрэнеце парады па выхаванні дзіцяці ў дзіцячым садку, расповеды пра шляхі да Бога святара Уладзіслава Ракуціна і праваслаўнай спявачкі Наталлі Купрыянавай, разважанні на тэму прызначэння да святарства, інтэрв'ю з беларускім мастаком-ілюстратарам Паўлам Татарнікавым і інш.

Восеньскі нумар — апошні, які выходзіць не па падпісцы. Цяпер чытачы, якія раней атрымлівалі часопіс поштай і разлічваліся з дапамогай наложнага плацяжу, змогуць падпісацца на "Пакаленне" у сваім паштовым аддзяленні або з дапамогай Інтэрнэту.

З'явіўся восеньскі нумар "Пакалення"
Ключевые слова:
Раздел сайта:
Орфографическая ошибка в тексте:
Чтобы сообщить об ошибке, нажмите кнопку "Отправить сообщение об ошибке". Также вы можете добавить свой комментарий.
Article | by Dr. Radut