Выпускны экзамен вучняў прыхода раўнаапостальных Мефодзія і Кірыла г. Ваўкавыска
24 мая 2020 года ў прастольнае свята прыхода Святых раўнаапостальных Мефодзія і Кірыла настаўнікаў славенскіх г. Ваўкавыска для 18 вучняў, якія завяршылі сваё навучанне ў нядзельнай школе, быў праведзены выпускны экзамен.
На працягу 5 гадоў навучала азам праваслаўя сваіх выхаванцаў іх настаўніца Вольга Віктараўна Сакалова. Таму ў час экзамену членам экзаменацыйнай камісіі ў складзе іерэя Алаксандра Юзвы, настаўнікаў Сакаловай Вольгі Віктараўны, Плюты Ірыны Аркадзьеўны вельмі прыемна было слухаць глыбокія і змястоўныя адказы выпускнікоў і пра царкоўныя святы, і пра ўладкаванне храма, і як трэба паводзіць у храме, і, вядома ж, бліскучае веданне праваслаўных малітваў, якім вучыліся вучні на працягу ўсяго навучання ў нядзельнай школе.
Па завяршэнні экзамену настаяцель храма іерэй Аляксандр Юзва ўручыў чарговым выпускнікам пасведчанні аб заканчэнні нядзельнай школы. У сваёй урачыстай прамове іерэй Аляксандр Юзва выказаў спадзяванні, што час навучання ў школе не прайшоў дарма, што выпускнікі не пакінуць наведваць храм, а будуць актыўнымі членамі братства моладзі, якое дзейнічае пры храме.
Настаўніца нядзельнай школы Ірына ПЛЮТА