Главная » Новости » 2020 » 04 » 01 » Боская літургія Ранейасвячоных Дароў у прыпісным храме святой праведнай Сафіі Слуцкай прыхода в. Каробчыцы

Боская літургія Ранейасвячоных Дароў у прыпісным храме святой праведнай Сафіі Слуцкай прыхода в. Каробчыцы

1 красавіка паводле новага стылю, або 19 сакавіка паводле старога стылю, Царква адзначае памяць святой праведнай Сафіі, княгіні Слуцкай, нашай беларускай дваранкі з роду Алелькавічаў і жонкі князя Януша Радзівіла.

Святая праведная Сафіія жыла ў няпростыя для нашай дзяржавы часы (канец XVI – пачатак ХVII стст.) і якая была праслаўлена ў ліку беларускіх святых за вызнанне сваёй веры ў часы, калі наша Радзіма зазнавала сур’ёзныя палітычныя перамены, а Царкве давялося прайсці праз шматлікія выпрабаванні.

У гэты дзень прыход у гонар Госпада і Спаса нашага Іісуса Хрыста дзеля Перанясення Яго Нярукатворнага Вобраза з Эдэсы ў Канстанцінопаль (в. Каробчыцы) адзначае малое прастольнае свята. Высокапраасвяшчэннейшы Уладыка Арцемій узначаліў служэнне Боскай літургіі Ранейасвячоных Дароў у прыпісным храме святой праведнай Сафіі Слуцкай гэтага прыхода. Яму саслужылі сакратар Гродзенскай епархіі мітрафорны протаіерэй Анатолій Ненартовіч, благачынны Скідзельскай акругі протаіерэй Кірыл Блізнюк, настаяцель храма іерэй Сергій Цвірко і духавенства благачыння.

Па заканчэнні набажэнства Уладыка падзякаваў усім прысутным, пеўчым – за спевы, а таксама павіншаваў прычаснікаў з прыняццем святых Хрыстовых Тайнаў. Уладыка нагадаў, што мінула ўжо значная частка Святой Чатырохдзясятніцы і што хутка ўжо набліжаецца Светлае Хрыстова Уваскрасенне. Пагэтаму нам няварта аддавацца, як і заўсёды, духоўнаму расслабленню, а найбольш трымацца духоўнага цверазення, каб годна сустрэць Светлае Хрыстова Уваскрасенне.

Уладыка таксама адзначыў, што выпрабаванне эпідэміяй у часы Вялікага посту патрабуе ад хрысціянаў асаблівай мужнасці. Але мужнасці разважлівай. І Сам Гасподзь падае нам у гэтым прыклад. Калі спакушаў Яго дыявал, ён пасадзіў Яго на крыло храма і прапанаваў Яму кінуцца ўніз, абгрунтаваўшы “слушнасць” сваёй прапановы словамі з псалма: “Ангелам Сваім Ён накажа пра Цябе ахаваць Цябе; і на руках панясуць Цябе, каб не спатыкнуўся Ты аб камень нагою Тваёю”. На гэта Гасподзь Яму таксама адказаў словамі з Пісання: “Не спакушай Госпада Бога Твайго”. Так і мы павінны кіравацца гэтай мудрасцю: з аднаго боку, заставацца мужнымі і не забывацца на храм і таінствы, з іншага боку, не ігнараваць здаровы сэнс, свой фізічны стан і правілы гігіены.

Мы, як і ва ўсе часы, павінны быць соллю зямлі і святлом гэтаму свету. Нам неабходна сачыць за сабой і за сваімі ўчынкамі. Любое выпрабаванне патрабуе ад нас надзвычайнай духоўнай канцэнтрацыі, надзвычайнага духоўнага засяроджання.

Было згадана, што папускаюцца нам такія выпрабаванні, вядома, за нашы правіны, за наша богаадступніцтва. Многія сучасныя навукоўцы мяркуюць (і іх меркаванні небеспадстаўныя), што духоўная сфера чалавека аказвае істотнае ўздзеянне на прыродныя з’явы. Па сутнасці, духоўнае падзенне чалавека можна звязваць з рознымі прыроднымі, тэхнагеннымі і сацыяльнымі анамаліямі, якія заўсёды мелі месца ў сусветнай гісторыі, цалкам на навуковай аснове. І гэты факт павінен нас яшчэ больш падштурхнуць да перамены нашага жыцця па Евангельскіх законах любові. Няхай жа дні ратавальнага Вялікага посту як мага больш плённа паслужаць справе нашага збаўлення і няхай дапаможа нам у гэтым Гасподзь.

Зьміцер Даўгаполік-Пратасевіч

Боская літургія Ранейасвячоных Дароў у прыпісным храме святой праведнай Сафіі Слуцкай прыхода в. Каробчыцы
Боская літургія Ранейасвячоных Дароў у прыпісным храме святой праведнай Сафіі Слуцкай прыхода в. Каробчыцы
Боская літургія Ранейасвячоных Дароў у прыпісным храме святой праведнай Сафіі Слуцкай прыхода в. Каробчыцы
Боская літургія Ранейасвячоных Дароў у прыпісным храме святой праведнай Сафіі Слуцкай прыхода в. Каробчыцы
Боская літургія Ранейасвячоных Дароў у прыпісным храме святой праведнай Сафіі Слуцкай прыхода в. Каробчыцы
Боская літургія Ранейасвячоных Дароў у прыпісным храме святой праведнай Сафіі Слуцкай прыхода в. Каробчыцы
Боская літургія Ранейасвячоных Дароў у прыпісным храме святой праведнай Сафіі Слуцкай прыхода в. Каробчыцы
Боская літургія Ранейасвячоных Дароў у прыпісным храме святой праведнай Сафіі Слуцкай прыхода в. Каробчыцы
Раздел сайта:
Орфографическая ошибка в тексте:
Чтобы сообщить об ошибке, нажмите кнопку "Отправить сообщение об ошибке". Также вы можете добавить свой комментарий.
Article | by Dr. Radut