Главная » Новости » 2020 » 03 » 20 » Дзень праваслаўнай кнігі адзначылі на занятках у гімназіі г. Шчучына

Дзень праваслаўнай кнігі адзначылі на занятках у гімназіі г. Шчучына

20 сакавіка 2020 года Дзень праваслаўнай кнігі, як традыцыйнае свята,  быў адзначаны асобнай тэмай пры  правядзенні факультатыўных занятках для вучняў 7 класа ДУА "Гімназія г. Шчучына".

На гэты раз невялічкая група выхаванцаў навучальнай установы мела мэтай зрабіць адносна падрабязны агляд тэкстаў факсімільнага выдання рукапіснага Слуцкага Евангелля 1582 года, параўнаўшы яго з арыгінальнымі тэкстамі  богаслужбовага Апостала (1836 года выдання), богаслужбовага Евангелля (1896 года выданння) і рускамоўнага тэкста Бібліі (г. Лондан, 1921 год).   

Для больш паглыбленнага асэнсавання адрознення стыля і правапіса тэкстаў адзначаных кніг, вучні, пад кіраўніцтвам выкладчыка факультатыва іерэя Сергія Сямашкі,  метадам параўнальнага аналіза, выкарыстоўваючы наглядна- метадычны матэрыял, шукалі адрозненне паміж  сучаснымі літарамі і славянскай азбукай святых раўнаапостальных братоў Кірыла і Мефодзія.

Iерэй Сергій СЯМАШКА,
клірык храма Святога Архангела Міхаіла г. Шчучына
Фота аўтара

Дзень праваслаўнай кнігі адзначылі на занятках у гімназіі г. Шчучына
Раздел сайта:
Орфографическая ошибка в тексте:
Чтобы сообщить об ошибке, нажмите кнопку "Отправить сообщение об ошибке". Также вы можете добавить свой комментарий.
Article | by Dr. Radut