Навуковая канферэнцыя, прысвечаная Жыровіцкаму манастыру, праведзена ў Шчучыне
19 сакавіка 2020 года, у кантэксце правядзення Дня праваслаўнай кнігі, у памяшканні інфармацыйна-выставачнай залы Шчучынскай цантральнай бібліятэкі імя Цёткі была праведзена навуковая канферэнцыя для бібліятэкараў раёна і святароў благачыння.
Тэматычную аснову мерапрыемства склалі даклады, прысвечаныя гісторыі Свята-Успенскага манастыра ў Жыровічах, 500-годдзе заснавання якога, які і 550-годдзе з’яўлення цудатворнага Жыровіцкага вобраза Прасвятой Багародзіцы, адзначаецца ў грамадстве сёлета.
На пачатку сустрэчы з прывітальным словам да ўсіх прысутных звярнулася Алена Васільеўна Пасюта, намеснік старшыні Шчучынскага райвыканкама, падкрэсліўшы, па-між іншым, вельмі вялікі, цікавы і арыгінальны вопыт правядзення таікх мерапрыемстваў на шчучынскай зямлі.
Благачынны Шучынскага вокруга святар Аляксандар Пасцярняк, павіншаваўшы усіх субраццяў-святароў і шаноўнае кола інтэлегенцыі раёна, заклікаў пачаць працу з агаульнай малітвы.
Старэйшы выкладчык Мінскай духоўнай акадэміі, выкладчык Мінскай духоўнай семінарыі, кандыдат багаслоўя протадыякан Павел Бубноў прапанаваў для ўсіх прысутных зазірнуць ў вельмі цікавы перыяд гісторыі вядомай праваслаўным беларусам святыні, агучыўшы навуковы дослед на тэму: “Жыровіцкі Ўспенскі манастыр у 1470-1618 гг.”. Акрамя гэтага, айцец Павел падарыў для фонда бібляітэкі сваю мінулую працу - кнігу аб гісторыі Свята- Міхайлаўскай царквы ў в. Сынкавічы.
Не меншую цікавасць для ўсіх удзельнікаў канферэнцыі з’явіў сабою і даклад на тэму: “Да пытання аб гістарычным вывучэнні кніжнага фонда бібліятэкі Свята-Успенскага Жыровіцкага манастыра”, рупліва падрыхтаваны протаіерэем Уладзімірам Барысевічам, клірыкам Свята- Пакроўскага кафедральнага сабора, загадчыкам сектара бібліятэк Гродзенскай епархіі Беларускай Правслаўнай Царквы. Напрыканцы выступлення айцец Уладзімір таксама перадаў у дар цантральнай біблятэкі раёна некалькі кніг.
Сапраўдным адкрыццём для большасці прысутных стала выступленне Ганны Аляксандраўны Сцяпанчанка, бібліятэкара першай катэгорыі Астрынскай біблятэкі. Ужо шмат гадоў гэты таленавіты, апанаваны любоўю да працы ўсяго жыцця чалавек, па благаславенню настаяцеля мясцовага храма протаіерэя Алексія Талмазана, збірае крупінкамі звесткі, якія датычацца гісторыі роднага паселішча навогул і існавання храмаў у прыватнасці.
Сцэнарый мерапрыемства, падрыхтаваны Тамарай Міхайлаўнай Менскай, галоўным бібліятэкарам аддзела інфармацыйнага абслугоўвання “раёнкі”, быў насычаны вершамі, прысвечанымі Жыровічам. У гэты дзень можна было пачуць паэтычныя творы Ларысы Геніюш, Дануты Бічэль, Зніча (інак Алег Бембель) і Аліны Паўлоўскай. Сапраўдным упрыгожваннем падзеі стала выступленне Народнага ансамбля духоўных спеваў “Преображение”, пад кіраўніцтвам Алены Анатольеўны Руткевіч.
У завяршэнні цікавай сустрэчы Аляксандра Мікалаеўна Янкоўская, дырэктар цантральнай бібліятэкі, ад шчырага сэрца падзякавала ўсім за цудоўную магчымасць быць побач адзін аднога і вывучаць сапраўдныя таямніцы гісторыі нашай агульнай Бацькаўшчыны. Кожны з дакладчыкаў атрымаў арыгінальныя падарункі.
Святар Сергій СЯМАШКА,
клірык храма Святога Архангела Міхаіла г. Шчучына
Фота аўтара