Главная » Новости » 2019 » 12 » 25 » Прастольнае свята прыхода ў гонар свяціцеля Спірыдона Трыміфунцкага г. Гродна

Прастольнае свята прыхода ў гонар свяціцеля Спірыдона Трыміфунцкага г. Гродна

25 снежня 2019 года прыход у гонар свяціцеля Спірыдона Трыміфунцкага г. Гродна (мікрараён Альшанка) адзначае прастольнае свята.

З гэтай нагоды Высокапраасвяшчэннейшы Уладыка Арцемій узначаліў служэнне Боскай літургіі ў храме Трох Віленскіх мучанікаў гэтага прыхода. Яму саслужылі духаўнік епархіі мітрафорны протаіерэй Аляксандр Наздрын, настаяцель прыхода іерэй Андрэй Наздрын і гродзенскае духавенства. Таксама прыбыў госць з Польшчы - іерэй Іакаў Дмітрук, клірык храма Успення Маці Божай в. Боцькі Бельскага павета Варшаўска-Бельскай епархіі.

На літургіі спявалі тры прыходскія хоры: “асноўны”, дзіцячы і “народны”. У выкананні народнага хору на запрычасным прагучала псальма, прысвечаная свяціцелю Спірыдону. Сімвал веры і "Ойча наш" з амвона гучалi не толькі ў выкананні протадыякана Дзімітрыя Шэпелева, але і ў выкананні маладога пакалення прыслужнікаў. Па заканчэнні літургіі быў ажыццёўлены Хрэсны ход вакол храма і слаўленне свяціцелю Спірыдону каля яго іконы.

Уладыка павіншаваў усіх прысутных з днём памяці свяціцеля, з прастольным святам прыхода і пажадаў усім годна прайсці рэшту Каляднага посту, каб з чыстым сэрцам сустрэць народжанага Збаўцу. Уладыка заклікаў да паважлівага стаўлення да святкавання Хрыстовага Нараджэння паводле новага стылю заходнімі і некаторымі ўсходнімі хрысціянамі. Дакладная дата Нараджэння Госпада нашага Іісуса Хрыста невядомая, а 7 студзеня паводле новага стылю – гэта 25 снежня паводле старога стылю.

Надыходзяць апошнія дні Каляднага посту, таму Уладыка параіў кожнаму правесці іх у духоўным цверазенні. Усім добра вядома, што якраз на гэты час прыпадае грамадзянскі Новы год, які паводле савецкай традыцыі адзначаецца нашым грамадствам. Уладыка заклікаў сустрэць яго набожна, па-хрысціянску. "Як год сустрэнеш, так яго і правядзеш".

У дачыненні да свяціцеля Спірыдона, памяць якога мы сёння адзначаем, трэба адзначыць, што пра яго жыццё захавалася няшмат звестак. Вядома, што ён нарадзіўся ў канцы ІІІ ст. на востраве Кіпр, быў пастухом, меў жонку і дзяцей. Усе свае сродкі ён аддаваў на патрэбы бліжніх і падарожных, вёў сапраўднае хрысціянскае жыццё, за што святы атрымаў ад Бога дар цудатварэння: ён ацаляў невылечна хворых і выганяў нячысцікаў.

Па смерці жонкі быў пасвячоны ў епіскапа горада Трыміфунта. Будучы ў архіерэйскім чыне, ён не змяніў свайго ладу жыцця, злучыўшы пастырскае служэнне са справамі міласэрнасці.

Паводле сведчання царкоўных гісторыкаў, свяціцель Спірыдон у 325 годзе прымаў удзел у І Усяленскім Саборы. На Саборы свяціцель абараняў праваслаўе, уступіўшы ў спаборніцтва з філосафам-прыхільнікам арыевай ерасі, прытым настолькi пераканаўча для апошняга, што той прыняў хрышчэнне і стаў палымяным абаронцам веры хрысціянскай. Таксама на гэтым Саборы свяціцель явіў наглядны доказ Адзінства ў Святой Тройцы: ён узяў у рукі цагліну і сціснуў яе, тады вада пацякла ўніз, на верх выйшаў агонь, а гліна засталася ў руках цудатворца.

Па слове свяціцеля абуджаліся мёртвыя, утаймоўваліся стыхіі, знішчаліся ідалы. У праведнасці і святасці пражыў святы Спірыдон зямное жыццё і ў малітве аддаў душу сваю Госпаду. У гісторыі Царквы свяціцель ушаноўваецца побач са свяціцелем Мікалаем, архіепіскапам Мірлікійскім. Мошчы свяціцеля захоўваюцца на востраве Корфу (Керкіра) ў царкве яго імя.

Думаецца, кожны хрысціянін можа нямала пачарпнуць з жыція і постаці свяціцеля Спірыдона Трыміфунцкага. Безумоўна, гэта вялікая адданасць Богу і Яго веры, следаванне Яго запаведзям, міласэрнасць і надзвычайная любоў да бліжняга. Трэба і нам пераймаць свяціцеля, бо ён ёсць узорам сапраўднага хрысціяніна. Звяртаючыся да постаці свяціцеля, падрыхтуем свае сэрцы да сустрэчы з Народжаным Збаўцам.

Зьміцер Даўгаполік-Пратасевіч

Раздел сайта:
Орфографическая ошибка в тексте:
Чтобы сообщить об ошибке, нажмите кнопку "Отправить сообщение об ошибке". Также вы можете добавить свой комментарий.
Article | by Dr. Radut