Главная » Новости » 2019 » 10 » 20 » Асвячэнне храма ў Мацвееўцах

Асвячэнне храма ў Мацвееўцах

20 кастрычніка 2019 года, Высокапраасвяшчэннейшы Уладыка Арцемій узначаліў чын асвячэння храма ў Мацвееўцах і служэнне Боскай літургіі ў ім. Храм быў асвячоны ў гонар святога прападобнамучаніка Серафіма Жыровіцкага.

Уладыку саслужылі сакратар Гродзенскай епархіі мітрафорны протаіерэй Анатолій Ненартовіч, благачынны Ваўкавыскай акругі протаіерэй Аляксандар Юзва, протаіерэй Дзімітрый Бялоцкі і настаяцель храма іерэй Сергій Пясняк. Уладыка адзначыў, што традыцыя асвячэння месца, прысвечанага Богу, працягваецца яшчэ з часоў Старога Запавету.

Храм - гэта месца, дзе чалавек мае магчымасць паяднацца з Богам у таінстве Еўхарыстыі. У храм чалавека прыносяць, калі ён прыходзіць у гэты свет і калі ён пакідае яго. Храм - несумненна важная частка хрысціянскага жыцця.

Адметнасць храма ў Мацвееўцах у тым, што ён быў перароблены са звычайнай вясковай хаты. Але ад гэтага храм не страчвае сваёй благадаці. Наадварот, нярэдка велічныя храмы пераставалі быць месцам сапраўднай прысутнасці Бога.

Да прыкладу, у перыяд існавання Візантыйскай імперыі манахі з нейкага аддаленага манастыра бачылі, як благадаць паволі пакідае святыню. Так на ўсходнеславянскіх землях былі страчаны многія велічныя храмы. А самыя сціплыя працягвалі дзейнічаць, нягледзячы ні на якія палітычныя рэжымы.

Таму Уладыка сардэчна павіншаваў прыход і настаяцеля з асвячэннем храма і шчыра пажадаў, каб храм ніколі не закрываўся і прастаяў да сканчэння вякоў. Настаяцель быў узнагароджаны залатым наперсным крыжам за руплівую працу на прыходзе.

У канцы службы каля іконы было ажыццёўлена слаўленне прападобнамучаніку Серафіму. Уладыка таксама падзякаваў благачыннаму і настаяцелю за арганізацыю дзейнасці па адбудове храма і ўручыў узнагароды найбольш актыўным прыхаджанам.

Зьміцер Даўгаполік-Пратасевіч

НАГРАДЫ:

- иерей Сергий Песняк - право ношения наперсного креста золотого цвета.

Медаль Коложского Креста II степени:
- Романович Виктор Николаевич, прихожанин.

Медаль Коложского Креста III степени:
- Савчик Михаил Аркадьевич.

Архиерейская грамота:
- Харькова Тамара Александровна, прихожанка;
- Дударь Екатерина Александровна, прихожанка;
- Прохор Зинаида Агафоновна, прихожанка.

Асвячэнне храма ў Мацвееўцах
Асвячэнне храма ў Мацвееўцах
Асвячэнне храма ў Мацвееўцах
Асвячэнне храма ў Мацвееўцах
Асвячэнне храма ў Мацвееўцах
Асвячэнне храма ў Мацвееўцах
Асвячэнне храма ў Мацвееўцах
Асвячэнне храма ў Мацвееўцах
Асвячэнне храма ў Мацвееўцах
Асвячэнне храма ў Мацвееўцах
Асвячэнне храма ў Мацвееўцах
Асвячэнне храма ў Мацвееўцах
Асвячэнне храма ў Мацвееўцах
Асвячэнне храма ў Мацвееўцах
Асвячэнне храма ў Мацвееўцах
Асвячэнне храма ў Мацвееўцах
Асвячэнне храма ў Мацвееўцах
Асвячэнне храма ў Мацвееўцах
Асвячэнне храма ў Мацвееўцах
Асвячэнне храма ў Мацвееўцах
Асвячэнне храма ў Мацвееўцах
Асвячэнне храма ў Мацвееўцах
Асвячэнне храма ў Мацвееўцах
Асвячэнне храма ў Мацвееўцах
Асвячэнне храма ў Мацвееўцах
Асвячэнне храма ў Мацвееўцах
Раздел сайта:
Орфографическая ошибка в тексте:
Чтобы сообщить об ошибке, нажмите кнопку "Отправить сообщение об ошибке". Также вы можете добавить свой комментарий.
Article | by Dr. Radut