Святары Шчучынскага благачыння адправілі богаслужэнне для дзетак інтэрната
15 кастрычніка 2019 года, пасля свята Пакрава Прасвятой Багародзіцы, святары Шчучынскага благачыння адслужылі абедніцу для выхаванцаў ДУСА “Васілішкоўскі дом-інтэрнат для дзяцей-інвалідаў з асаблівасцямі псіха-фізічнага развіцця”, што знаходзіцца ў в. Галавічполье, Шчучынскага раёна.
Узначаліў богаслужэнне, па благаславенню благачыннага Шчучынскай акругі іерэя Аляксандра Пасцерняка, настаяцель Свята-Мікалаеўскага храма в. Турэйск іерэй Аляксандар Грэцкі ў саслужэнні святароў Ігара Каласоўскага і Сергія Сямашкі з г. Шчучына.
Пасля завяршэння набажэнства, у вольнай гутарцы з здеткамі, святары растлумачылі сэнс некаторых службаў царкоўных, святаў і, наогул, малітвы.
У размове з кіраўніцтвам Дзяржаўнай установы сацыяльнага абслугоўвання былі абмеркаваны некаторыя планы супрацоўніцтва і клопату аб выхаванцах на бліжэйшы час.
Святар Сергій СЯМАШКА,
клірык храма Святога Архангела Міхаіла г. Шчучына
Фота аўтара