Богаслужэнне ў Дзембрава
9 кастрычніка, у дзень ушанавання памяці святога апостала і евангеліста Іаанна Багаслова, адбылося саборнае богаслужэнне ў аднаіменным храме в. Дзембрава Шчучынскага раёна.
Узначаліў урачыстыю літургію мітрафорны протаіерэй Міхаіл Велісейчык у саслужэнні благачыннага Гродзенскай акругі протаіерэя Аляксандра Велісейчыка, благачыннага Воранаўскай акругі Ігара Валошына, клірыка прыхода храма ў гонар Дабравешчання г. Ваўкавыска протаіерэя Сергія Давыдзіка і шматлікіх святароў Шчучынскай акругі.
Пасля чытання Евангелля са словам пропаведзі да прыхаджан звярнуўся настаяцель Свята-Мікалаеўскай царквы в. Турэйск іерэй Аляксандар Грэцкі, які, у прыватнасці, падкрэсліў значэнне подзвіга сапраўднай ахвярнай хрысціянскай любові для духоўнага стану чалавека.
Па завяршэнні малебна з Хрэсным ходам мітрафорны протаіерэй Міхаіл Велісейчык яшчэ раз нагадаў усім прысутным значэнне свята, падзякаваў прыхаджанам і айцу настаяцелю протаіерэю Анатолію Казакевічу за руплівую працу па захаванні храма і богаслужбовага жыцця ў належным стане.
Святар Сергій Сямашка,
клірык храма Святога Архангела Міхаіла г. Шчучына
фота аўтара і Наталлі Сямашка