Вераніца пасхальных мерапрыемстваў прайшла ў Шчучыне
30 красавіка, ва аўторак Светлага Тыдня, выхаванцы ДУК “Дзіцячая школа мастацтваў г. Шчучына” з Пасхальным віншавальным канцэртам наведалі цяжка хворых і прыстарэлых падапечных ў в. Каменка Шчучынскага раёна.
Даглядаемыя руплівай працай каталіцкіх сёстраў кангрэгацыі “Маці Міласэрнасці (Вострабрамскай)”, вернікі прыюта змаглі рэчаісна яшчэ раз адчуць пасхальную радасць і пяшчоту клопату з боку дзіцячага таленту.
Праграма выступлення была падрыхтавана ў вершавана-музычнай форме пад кіраўніцтвам настаўнікаў народнага аддзялення школы Антановіч Данутай Эвардаўнай і Русць Раісай Антонаўнай.
Па благаславенню благачыннага акругі іерэя Аляксандра Пасцерняка святарамі Ігарам Каласоўскім і Сергіем Сямашка для дзетак была аказана кансультатыўная і транспартная дапамога.
Напярэдадні падзеі, у вечары першага дня Пасхі, па клопаце сястры Фаўстыны (настаяцельніцы абшчыны в. Каменка) ўсе падапечныя мелі магчымасць прыняць удзел у святочнай трапезе. Святарамі Шчучына да агульнага стала былі перададзены прадукты, збраныя прыхаджанамі горада ў храмах пад час асвячэння пасх, выканаліся некаторыя ўрачыстыя богаслужбовыя спевы.
У завяршэнні дня Вялікай Суботы святары наведалі з мэтай Велікоднага віншавання падапечных інтэрнатаў у вёсках Ляшчанка і Галавічполье.
Iерэй Сергій СЯМАШКА,
клірык храма Святога Архангела Міхаіла г. Шчучына
Фота аўтара