Святары Шчучына адслужылі Літургію Папярэднеасвечанных Дароў у Інтэрнаце в. Краснае (Ляшчанка)
23 красавіка 2019 года, у Вялікі Аўторак, святары г. Шчучына наведалі в. Ляшчанка.
Па-першае, у гэты дзень змаглі прыняць Таямніцу Святых Дароў усе нямоглыя і цяжка хворыя людзі дадзенага невялічкага паселішча ў Шчучынскім раёне.
Сапраўднай жа кульмінацыяй малітвы гэтага дня перадпасхальнага тыдня стала служэнне Літургіі Папярэднеасвечанных Дароў у інтэрнэце для дарослых людзей з асаблівасцямі псіхафізічнага стану. Узначаліў богаслужэнне благачынны акругі іярэй Аляксандр Пасцярняк у саслужэнні святароў Сергія Сямашкі і Ігара Каласоўскага.
Iярэй Сергій СЯМАШКА, клірык храма Святога Архангела Міхаіла г. Шчучына
Фота аўтара