Главная » Новости » 2019 » 03 » 16 » Паломнiкi са Шчучына наведалі Жыровічы і храм у Сынкавічах

Паломнiкi са Шчучына наведалі Жыровічы і храм у Сынкавічах

16 сакавіка бягучага года, па благаславенню благачыннага Шчучынскай акругі, прыхаджане абодзьвух храмаў горада накіраваліся ў невялікае паломніцтва.

На золку пілігрымаў сустрэў Свята-Успенскі Жыровіцкі манастыр. Літургію ў галоўным саборы, з нагоды свята вобраза Багародзіцы Дзяржаўная,  ўзначаліў Высокапраасвяшчэннейшы Гурый, архіепіскап Навагрудскі і Слонімскі.

Пасля Еўхарыстыі, прыняўшы Святыя Таямніцы, паломнікі накіраваліся да Свята-Міхайлаўскай царквы ў Сынкавічах. Нават даждлівае надвор’е не сапсавала настрой малітоўны. Неўзабаве, дзякуючы Богу, усе двадцать чатыры чалавекі вярнуліся да Шчучынскай зямлі.

Цікава і карысна тое, што гэта ўжо не першая вандроўка, якая самастойна  ладзіцца прыхаджанамі, без навязвання ідэі з боку святарства храмаў, але, што важна, з сугласаваннем, па благаславенню і ў суправаджэнні святароў! У дадзеным выпадку вялікія словы шчырай падзякі выказваем Алле Васільеўне Карпук  за сумленны клопат і дакладны падыход да справы.

Іярэй Сергій Сямашка,
клірык храма Святога Архангела Міхаіла г. Шчучына
Фота аўтара

Паломнiкi са Шчучына наведалі Жыровічы і храм у Сынкавічах
Паломнiкi са Шчучына наведалі Жыровічы і храм у Сынкавічах
Паломнiкi са Шчучына наведалі Жыровічы і храм у Сынкавічах
Раздел сайта:
Орфографическая ошибка в тексте:
Чтобы сообщить об ошибке, нажмите кнопку "Отправить сообщение об ошибке". Также вы можете добавить свой комментарий.
Article | by Dr. Radut