Богаслужэнне для падапечных інтэрната ў в. Ляшчанка
24 снежня бягучага года святары г. Шчучына адправілі богаслужэнне для дарослых з псіха-фізічнымі асаблівасцямі ў інтэрнаце в. Краснае (Ляшчанка) Шчучынскага раёна.
Узначаліў абедніцу благачынны акругі іярэй Аляксандар Пасцярняк у саслужэнні святароў Сергія Сямашкі і Ігара Каласоўскага.
Дзеля справядлівасці, неабходна адзначыць, што дадзены тып богаслужэнняў даўно стаў звычайным укладам святарскага жыцця на шчучыншчыне і рэгулярна ствараецца ў межах падрыхтоўкі ўсіх нямоглых вернікаў да самых галоўных свят царкоўнага года.
Святар Сергій СЯМАШКА,
клірык храма Святога Архангела Міхаіла г. Шчучына
Фота аўтара