Гала-канцэрт і ўзнагароджанне лепшых удзельнікаў XIV Міжнароднага конкурсу чытальнікаў вершаў праваслаўнай паэзіі
23 лістапада 2018 года ў мястэчку Гайнаўка (Рэспубліка Польшча) прайшоў гала-канцэрт і ўзнагароджанне лепшых удзельнікаў XIV Міжнароднага конкурсу чытальнікаў вершаў праваслаўнай паэзіі „Prawosławie w poetyckim słowie”, які быў арганізаваны протаіярэем Андрэем Буслоўскім і матушкай Ліліяй.
Свае ўзнагароды, дыпломы III ступені і памятныя падарункі атрымалі Ксенія Бісерава (г. Масты), Ульяна Шагун (г. Ваўкавыск), Валерыя Макарава (г. Масты), а таксама дыплом II ступені і падарунак атрымала Палтарак Аляксандра (г. Ваўкавыск).
За цеснае супрацоўніцтва з Польскай праваслаўнай царквой лістамі падзякі былі ўзнагароджаны і святары Гродзенскай епархіі Аляксандр Юзва і Уладзімір Мазгоў.
На святочнай вечарыне прысутнічаў вікарый Варшаўска-Бельскай епархіі Уладыка Павел, які шчыра падзякаваў усіх удзельнікаў конкурсу і выказаў спадзяванне на сустрэчу на XV Міжнародным конкурсе чытальнікаў праваслаўнай паэзіі ў наступным годзе.
А протаіярэй Андрэй Буслоўскі ў сваім прывітальным слове адзначыў, што, нягледзячы на межы тэратэрыяльныя паміж Польшчай і Беларуссю, межаў у веры праваслаўнай няма.
Настаўніца нядзельнай школы прыхода святых раўнаапостальных Мефодзія і Кірыла настаўнікаў Славенскіх Ірына ПЛЮТА