Жыровіцкі вобраз Прасвятой Багародзіцы прывезены ў Шчучын
25 ліпеня бягучага года, згодна з архіпастырскім благаславеннем, цудатворны Жыровіцкі вобраз Прасвятой Багародзіцы быў прывезены ў г. Шчучын.
Месцам знаходжання святыні абрана будуючаяся царква абшчыны Богаяўлення, дзе і будзе знаходзіцца вядомы вобраз на працягу сутак. Побач з крыптавым храмам ікону сустрэлі шматлікія прыхаджане горада.
Першы малебен з акафістам узначаліў благачынны шчучынскай акругі іярэй Аляксандар Пасцярняк у саслужэнні святароў горада і некаторых храмаў раёна. Працягнулі вераніцу сціплых малітваў разам з вернікамі і ўсе астатнія святары благачыння.
Для ўсіх жадаючых звярнуцца да Бога і папрасіць заступніцтва Прасвятой Багародзіцы дзверы храма будуць адчынены нават ноччу.
Раніцай 26 ліпеня адбудзецца служэнне Бажэственнай Літургіі, а ў тры гадзіны дня вернікі суседняга мастоўскага раёна рыхтуюцца прыняць вядомую святыню Белай Русі.
Cвятар Сергій СЯМАШКА,
клірык храма Святога Архістраціга Божага Міхаіла г. Шчучына
фота аўтара і Геннадзя ШЫШКIНА