З дакладам на міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “РОЛЯ МІЖНАЦЫЯНАЛЬНАГА ДЫЯЛОГУ Ў СТАНАЎЛЕННІ І РАЗВІЦЦІ ГРАМАДСТВА” выступіў настаяцель Пакроўскага сабора
1 чэрвеня 2018 года настаяцель Свята-Пакроўскага кафедральнага сабора горада Гродна протаіерэй Георгій Рой прыняў удзел у міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “РОЛЯ МІЖНАЦЫЯНАЛЬНАГА ДЫЯЛОГУ Ў СТАНАЎЛЕННІ І РАЗВІЦЦІ ГРАМАДСТВА”.
Удзельнікамі мерапрыемства падрыхтаванага галоўным ўпраўленнем ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Гродзенскага аблвыканкама і Дзяржаўнай ўстановай культуры “Гродзенская абласная навуковая бібліятэка імя Я.Ф.Карскага” выступілі кіраўнікі Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь, Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта, прадстаўнікі дыпламатычных службаў, этнакультурных грамадскіх аб’яднанняў, рэлігійных канфесій, навукоўцы, краязнаўцы, пісьменнікі, паэты, супрацоўнікі бібліятэк, архівай, музеяў Рэспублікі Беларусь і замежных краін.
Айцец Георгій прадставіў даклад "ХРЫСЦІЯНСКІ СВЕТАПОГЛЯД ЯК ФАКТАР У МІЖКУЛЬТУРНЫМ І МІЖНАЦЫЯНАЛЬНЫМ ДЫЯЛОГУ".
Сюжэт службы навін "Беларусь4":
Падрабязна з праграмай канферэнцыі і спісам удзельнікаў можна пазнаеміцца ТУТ.
Мікалай БАЙДА