Святары Шчучына справілі набажэнства для дзетак інтэрната
10 студзеня 2018 года святары Шчучына адслужылі абедніцу для падапечных ДУСА “Васілішкоўскі дом-інтэрнат для дзяцей-інвалідаў з асасблівасцямі псіха-фізічнага развіцця” ў в. Галавічполье Шчучынскага раёна.
Працягваць святкаваць Раство Хрыстова вось такім чынам даўно стала традыцыяй як для духавенаства, так і для самых выхаванцаў установы.
Узначаліў богаслужэнне благачынны Шчучынскай акругі іярэй Аляксандар Пасцярняк у саслужэнні клірыка храма Святога Архангела Міхаіла г. Шчучына святара Сергія Сямашкі.
Пад час набажэнства дзеткі змаглі пабываць у Таямніц Споведзі і Прычашчэння, атрымалі падарункі.
Кіраўнік установы Янкевіч Здіслаў Іосіфавіч падзякаваў святарству за службу і выказаў намер не парушаць шматгадовай традыцыі супрацоўніцтва ў справе клопата аб духоўным і душэўным стане дзетак-інвалідаў.
Напярэдадні, з адказнай місіяй абвяшчэння радасці аб прышэсці ў свет Боганемаўляткі Збавіцеля нашага, наведалі аддзяленні ТМА “Шчучынская раённая бальніца” хрыстаславы з ліку кліра і спевакоў храмаў горада. Клірык крыптавай царквы ў гонар Аўгустоўскай іконы Прасвятой Багародзіцы прыхода Богаяўлення г. Шчучына іярэй Ігар Каласоўскі ў суправаджэнні рэгента хора Свята-Міхайлаўскага храма Веранікі Аркадзьеўны Дзіско і пеўчай Веранікі Чарнышовай звярнуліся са словамі віншавання і святочнымі спевамі да ўсіх тых, хто апынуўся ў аддзяленнях бальніцы ў гэтыя святочныя дні.
Cвятар Сергій Сямашка, клірык храма Святога Архангела Міхаіла г. Шчучына
Фота аўтара, Шышкіна Г.П. і і Дзіско В.А.