Вернікі шчучынскіх храмаў наведалі Жыровіцкі манастыр
20 мая 2017 года, у свята ўшанавання Жыровіцкай іконы Прасвятой Багародзіцы, па благаславенню благачыннага Щчучынскай акругі святара Аляксандра Пасцярняка, вернікі са Шчучына наведалі занакаміты манастыр.
У суправаджэнні кліріка храма Святога Архангела Міхаіла г. Шчучына святара Сергія Сямашкі 24 прыхаджаніна прынялі ўдзел у святочнай літургіі, узначаленай Высокапраасвяшчэннейшым Паўлам, Мітрапалітам Мінскім і Заслаўскім.
Па завяршэнні святочнага малебна з акафістам перад цудатворнай святыняй Белай Русі і наведвання аблюбаванай крынічкі са сцюдзёнай і гаючай вадой, вернікі вярнулся да дому.
Святар Сергій СЯМАШКА
Фота аўтара