Главная » Новости » 2017 » 05 » 07 » Напярэдадні 9 мая ў Каложскім парку заклалі чарговую алею «Сирень Победы»

Напярэдадні 9 мая ў Каложскім парку заклалі чарговую алею «Сирень Победы»

Ветэраны, школьнікі, кіраўніцтва горада ды прадстаўнікі праваслаўнай царквы 6 мая 2017 года недалёка Каложы ўрачыста заклалі алею «Сирень Победы». Гэта частка міжнароднага праекта.

Кусты бэзу бясплатна прадаставіў Цэнтральны батанічны сад Акадэміі навук Беларусі. Іх асабіста ў Гродна прывёз акадэмік Уладзімір Рашэтнікаў. У алею увайшоў 21 куст розных гатункаў.

Кожны гатунак бэзу мае сваю назву, якая размешчана на спецыяльных этыкетках. Напрыклад, гатунак імя Канстанціна Заслонава - там жа распавядаецца кароткая гісторыя героя, у гонар якога расліну назвалі.

Падобная алея «Сирень Победы» ужо ёсць недалёка ад Каложы, яе заклаў прыход у 2016 годзе. Праз год савет ветэранаў Ленінскага раёна праявіў ініцыятыву працягнуць акцыю, а прыход Каложскай царквы на чале з Аляксандрам Балоннікавым падтрымаў іх і звярнуўся ў батанiчны сад за чарговымi кустамі бэзу.

Міжнародны праект «Сирень Победы» быў задуманы і пачаты ў 2011 годзе Саветам батанічных садоў Расіі і Беларусі як працяг выдатнай традыцыі - пасадкі кустоў бэзу ў гонар перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Бэз даўно стаў сімвалам перамогі, бо ў маі 1945 года ён квітнеў асабліва бурна. Таксама савецкіх воінаў-вызваліцеляў, якія вярталіся дадому, усюды сустракалі менавiта кветкамi бэзу.

hrodna.life

Напярэдадні 9 мая ў Каложскім парку заклалі чарговую алею «Сирень Победы»
Раздел сайта:
Орфографическая ошибка в тексте:
Чтобы сообщить об ошибке, нажмите кнопку "Отправить сообщение об ошибке". Также вы можете добавить свой комментарий.
Article | by Dr. Radut