Урачыстае святкаванне ў гонар Дня праваслаўнай кнігі ў горадзе Шчучыне
14 сакавіка бягучага года па-сапраўднаму цёпла і ўтульна было у зале ўрачыстых пасяджэнняў Дзяржаўнай установы культуры “Шчучынская раённая бібліятэка імя Цёткі”. Упершыню за весь час існавання гэта ўстанова прыймала ў сваіх сценах асаблівае свята: Дзень праваслаўнай кнігі.
Сярод запрошаных гасцей тут можна было пабачыць прадстаўнікоў амаль ўсіх плыняў грамадскага жыцця Шчучынскага рэгіёна Гродзенскай вобласці. Па-перашае, канешне ж, такое мерапрыемства не магло ладзіцца без удзелу бібліятэкараў города і раёна, - і яны былі тут. Прадстаўнікі Праваслаўнай Царквы і Каталіцкага Касцёла, удзельнікі клубнага аб’яднання “Лад” і спевакі народнага ансамбля духоўнай музыкі “Прэабражанне”, чытачы бібліятэкі і навучэнцы ўстаноў сістэмы адукацыі - усе прысутныя - у гэты дзень былі аб’яднаны любоўю да кнігі і прагай ведаў гісторыі роднага краю.
- Безумоўна, - гаворыць Аляксандра Мікалаеўна Янкоўская, дырэктар ДУК “Шчучынская раённая бібліятэка імя Цёткі”,- наша мерапрыемства, па- першае, прысвечана ўшанаванню даты выхада ў свет першай друкаванай кнігі ў Маскве - “Апостала” Івана Фёдарава. Але ж, па - другое, нельга забываць і тых абставін, што менавіта наш славуты зямляк, імя якого ведае самы юны шкаляр, амаль на 50 гадоў раней зрабіў гэту справу ў Празе. Сёлета мы святкуем роўна 500 год з дня выхаду ў свет друкаванага “Псалтыра” Францішка Скарыны. Сімвалічна, што гэта падзея супадае і з юбілеем нашага горада - у бягучам годзе Шчучын адзначае 500 - годзе свайго існавання. Радасна, што наша бібліятэка мае пашану распачаць такім чынам цыкл святочных падзей, прысвечаных гэтым абставінам.
У віншавальным звароце да удзельнікаў урачыстасці благачынны Шчучынскай акругі іерэй Аляксандар Пасцярняк не толькі засяродзіў увагу на духоўным сэнсе свята, але і заклікаў кожнага помніць наказ святых айцоў:
-Ніколі не адкладвайце чытанне добрай кнігі на другі дзень! Усё патрэбна рабіць своечасова і з клопатам аб збавенні душы, - падкрэсліў святар. У “давесак” прамовы, айцец Аляксандар перадаў у ахвяру раённай бібліятэцы некалькі тамоў кніг, змяшчаючых на сваіх старонках навуковыя працы, словы і матэрыялы інтэрв’ю Свяцейшага Кірыла, Патрыярха Маскоўскага і Ўсяе Русі.
Ксёндз Ян Асіповіч, святар касцёла святой Тарэзы горада Шчучына, павіншаваўшы кожнага удзельніка з урачыстай падзеяй, заклікаў звярнуць увагу на важнасць чытання у наш час - час панавання лічбаў і занядбання сумленнасці.
Сапраўдным маленечкім дыямантам падзеі было выступленне вучаніцы 8 “А” класа ДУА “Гімназія г. Шчучына” Аэліты Дзятчык. Дзяўчынка прапанавала ўсім удзельнікам мерапрыемства звярнуць увагу на гісторыю беларускай рукапіснай кнігі і беларускага кнігадрукавання. Аўтарскі навуковы рэферат пад назвай: “Кніга як феномен беларускай культуры” быў падрыхтаваны ёю пад кіраўніцтвам настаўніцы гісторыі гімназіі Алены Лісоўскай. Дарэчы, поўная версія гэтага цікавага доследа замацоўваецца за дадзеным артыкулам для пільнай увагі ўсіх зацікаўленных.
Лагічным дапаўненнем азначанай тэмы стаў даклад з мультымедыя прэзентацыяй на тэму: “Старажытнейшы перыяд царкоўнай гісторыі Беларусі: Х-ХІІ стагоддзі”. Гэтая невялікая навуковая праца, створаная святаром царквы Святого Міхаіла Архангела горада Шчучына іерэем Сергіем Сямашка, мела сваёй мэтай даць абгрунтаванае ўяўленне аб тых гістарычных абставінах, якія суправаджалі напісанне кніг на землях Белай Русі і былі прадвеснікамі пачатка кнігадрукавання.
Безумоўна, дадзенае мерапрыемства немагчыма было б лічыць поўным без жывога паэтычнага слова. Шчучынец Юрый Жалязоўскі з вялікай асалодай дарыў сэрцам гасцей свае простыя і вельмі цёплыя вершаваныя радкі, народжанныя уласнам вопытам чытання Псалтыры. Ну, а мілагучныя і гарманічыня спевы Народнага ансамбля духоўный музыкі “Прэабражэнне”, пад кіраўніцтвам Алены Руткевіч, наогул, напоўнілі і залу, і душы людзей гукамі музыкі аб спрадвечным і ноткамі музыкі Жыцця.
Размераны ход мерапрыемства, падрыхтаванага, дарэчы, пільнай працай галоўнага бібліятэкара аддзела абслугоўвання і інфармацыі “раёнкі” Розай Аляксандраўнай Васюк, вельмі сціпла і прыгожа быў данесены да сэрцаў слухачоў вядучай сустрэчы з Кнігай кніг - Таццянай Анатольеўнай Красінскай, метадыстам аддзела бібліятэчнага маркецінга. Ну а для таго, каб гэта сустрэча адбылася сапраўды плённай, для ўсіх жадаючых была падрыхтавана шматдзённыя кніжная выстава, цэнтрам якой, неўзабаве, і стала Кніга кніг - Біблія. Безумоўна, у бягучыя дні позірк ўважлівых наведвальнікаў раённай бібліятэкі прыцягне не толькі шэраг каштоўных рарытэтных фаліянтаў богслужбовага значэння, але і новыя выданні кніг, карысных для душы. Усе яны, гэтыя безмоўныя і многаслоўныя сведкі эпох мінулых і сучаснасці, заўсёды прапанаваны для кожнага чалавека, было б толькі сціплае жаданне чытаць і знаходзіць Ісціну!
Iерэй Сергій Сямашка, святар храма Святога Архангела Міхаіла г. Шчучына
Фота аўтара і Таццяны Ступакевіч