Главная » Новости » 2016 » 03 » 25 » Саюз беларускіх пісьменнікаў перадаў кнігі для бібліятэкі Пакроўскага сабора

Саюз беларускіх пісьменнікаў перадаў кнігі для бібліятэкі Пакроўскага сабора

Саюз беларускіх пісьменнікаў перадаў кнігі для бібліятэкі Пакроўскаўа сабора
У канцы лютага клірыкі Гарадзенскай епархіі
прынялі удзел у конкурсе партала tut.by, каб атрымаць 30 кніг беларусскіх аўтараў, якія яны паабяцалі перадаць парафіяльнай бібліятэцы. Пабачыўшы конкурснае відэа, Саюз беларускіх пісьменнікаў вырашыў падарыць літаратуру на беларускай мове для бібліятэкі Пакроўскага сабора па-за межамі конкурса.

25 сакавіка ў актавай зале Пакроўскага кафедральнага сабора адбылася літаратурная вечарына,  прысвечаная 70-годдзю Саюза ў Гародні. Падчас імпрэзы памочнік старшыні Саюза беларускіх пісьменнікаў Усевалад Сцебурака перадаў для бібліятэкі Пакроўскага сабора кнігі на беларускай мове.

"Нядаўна ў сеціве з'явілася відэа, на якім гарадзенскія святары чытаюць верш "Магутны Божа". У кароткі час яно разышлося па прасторы інтэрнэта. Канечне, мы таксама яго бачылі і вельмі яно нам спадабалася. Мы нават вырашылі перадаць ад Саюза беларускіх пісьменнікаў шэраг кніг, нягледзячы на тое, пераможа гэты ролік у конкурсе ці не. Перадаю кнігі дзеля парафіяльнай  бібліятэкі, а святарам жадаю далейшых творчых поспехаў", - сказаў Усевалад.

Дзякуючы ініцыятыве СБП фонды парафіяльнай бібліятэкі папоўніліся творамі Васіля Быкава, Ніла Гілевіча, Юрася Залоскі, Алеся Пашкевіча, Дар’і Вашкевіч, часопісамі “Дзеяслоў” і дзіцячага часопіса “Гарбузік”.

“Калі казаць шчыра, мы не надта разлічвалі нават на перамогу ў конкурсе, а тым больш на ўвагу да нашага відэа  па-за яго межамі. Таму ўдвая прыемна, што так атрымалася. Спадзяюся, што атрыманыя кнігі будуць карыстацца попытам у нашых парафіян”, – адказаў адзін з аўтараў роліка дыякан Дзмітры Паўлюкевіч.

Дыякан Дзмітры ПАЎЛЮКЕВІЧ

Саюз беларускіх пісьменнікаў перадаў кнігі для бібліятэкі Пакроўскага сабора
Раздел сайта:
Орфографическая ошибка в тексте:
Чтобы сообщить об ошибке, нажмите кнопку "Отправить сообщение об ошибке". Также вы можете добавить свой комментарий.
Article | by Dr. Radut