Главная » Новости » 2016 » 02 » 15 » Моладзь царквы Архіерэйскага Падвор’я прыняла ўдзел у Міжнародным з’езде праваслаўнай моладзі ў горадзе Супрасль (Польшча)

Моладзь царквы Архіерэйскага Падвор’я прыняла ўдзел у Міжнародным з’езде праваслаўнай моладзі ў горадзе Супрасль (Польшча)

Моладзь царквы Архіерэйскага Падвор’я прыняла ўдзел у Міжнародным з’езде праваслаўнай моладзі ў горадзе Супрасль (Польшча)
Моладзь Мікалаеўскай царквы архіерэйскага падвор'я г. Гродна прыняла ўдзел у Міжнародным з’езде праваслаўнай моладзі, які адбываўся з 11 па 15 лютага 2016 года ў горадзе Супрасль у Польшчы.

Размясціліся паломнікі ў Супральскім Благавешчанскім манастыры. 12 лютага, пасля ранішняй малітвы, арганізацыйнага сходу і рэгістрацыі ўдзельнікаў з’езду  гасцям было прапанавана адправіцца на экскурсію ў горад Беласток. Маладыя людзі наведалі кафедральны сабор св. Мікалая Цудатворцы, дзе знаходзяцца мошчы святога мучаніка младзенца Гаўрыііла Беластоцкага – апекуна дзяцей і моладзі, а таксама Фарны касцёл і знакаміты Дварцова-паркавы ансамбль рэзідэнцыі Браніцкіх (“падляшскі Версаль”).  Таксама госці мелі цудоўную магчымасць прагуляцца па вуліцах Беластока, зазірнуць у кавярню…

Увечары таго ж дня адбылася бадай што самая доўгачаканая і цікавая падзея: баль, прымеркаваны да Дня праваслаўнай моладзі, які адзначаецца 15 лютага. Менавіта тут і знаёміліся маладыя людзі з Польшчы, Украіны, Латвіі, Расіі і Беларусі, якіх з'яднала Праваслаўе.

У суботу госці накіраваліся ў Белавежскі нацыянальны парк (на тэрыторыі Польшчы). Тут жа ў Белавежы зладзілі касцёр, дзе пад разнастайныя беларускія, рускія, польскія і ўкраінскія песні працягвалі знаёмства і сяброўскія размовы…

У той жа дзень наведалі сабор Святой Тройцы ў Гайнаўцы. Напрыканцы дня ў Супраслі быў наладжаны канцэрт, дзе калектыў з Расіі выконваў народныя песні.

Хутка праляцелі гэтыя яскравыя і незабыўныя дні, праведзеныя на з’ездзе. Маладыя людзі знайшлі сабе сяброў з розных краін і вярталіся дадому ўзрадаваныя, спадзеючыся ў хуткім часе зноў пабачыць новых знаёмых.

Арына СЫСАЛЯЦIНА

Моладзь царквы Архіерэйскага Падвор’я прыняла ўдзел у Міжнародным з’езде праваслаўнай моладзі ў горадзе Супрасль (Польшча)
Моладзь царквы Архіерэйскага Падвор’я прыняла ўдзел у Міжнародным з’езде праваслаўнай моладзі ў горадзе Супрасль (Польшча)
Раздел сайта:
Орфографическая ошибка в тексте:
Чтобы сообщить об ошибке, нажмите кнопку "Отправить сообщение об ошибке". Также вы можете добавить свой комментарий.
Article | by Dr. Radut