Главная » Новости » 2015 » 09 » 19 » [Твой стыль]: У Дзень горада самыя здаровыя гарадзенцы выйшлі на прабег цвярозасці

[Твой стыль]: У Дзень горада самыя здаровыя гарадзенцы выйшлі на прабег цвярозасці

[Твой стыль]: У Дзень горада самыя здаровыя гарадзенцы выйшлі на прабег цвярозасціПакуль у Гродне праходзіў сырны фестываль і розныя іншыя мерапрыемствы, прысвечаныя дню горада, у "Пышках" прайшоў прабег цвярозасці. Каля 50 чалавек у суботні дзень выйшлі на старт сцежкі здароўя.

Акрамя бегу, сабраўшымся прапанавалі паўдзельнічаць і ў іншых спартыўных конкурсах: турнікі, адцісканні, гіры і дартс. Арганізатарамі дадзенага мерапрыемства з'яўляюцца грамадскія актывісты і праваслаўная царква.

- У апошні час вельмі шмат пішуць, што беларусы співаюцца. Мы хочам паказаць і даказаць, што мы здаровая нацыя і ў нас ёсць будучыня. Наша мэта - гэта сабраць людзей, якія вядуць здаровы лад жыцця. Наш дэвіз: "цвярозасць - норма жыцця", - распавёў іерэй Павел Касьпяровіч.

Першым чатырохкіламетровы маршрут пераадолеў прадстаўнік спартыўнага таварыства "Дынама" Павал Машэй.

Прадстаўніца гарадзенскай праваслаўнай епархіі Антаніна Місюкевіч адзначыла, што да іх у гэты дзень прыйшлi тыя гараджане, якія па праўдзе любяць здаровы лад жыцця.

- Суботняя праграма насычаная, дзякуючы Дню горада. Да нас на прабег прыйшлі тыя людзі, якія неабыякавыя да свайго здароўя. Акрамя арганізацый, былi i звычайныя гарадзенцы. На мерапрыемстве гарадзенцаў забаўлялі аркестр МНС і Клуб славянскіх адзінаборстваў "Арыдан". Таксама ўсе жадаючыя маглі бясплатна перакусіць і выпіць гарачай гарбаты.

http://www.t-styl.info/by/119/Sport/15011/
© Твой стыль

[Твой стыль]: У Дзень горада самыя здаровыя гарадзенцы выйшлі на прабег цвярозасці
Раздел сайта:
Орфографическая ошибка в тексте:
Чтобы сообщить об ошибке, нажмите кнопку "Отправить сообщение об ошибке". Также вы можете добавить свой комментарий.
Article | by Dr. Radut