Моладзь храма св. Мікалая у Гродна далучылася да сустветнай акцыі "ЗРОБІМ"
Акцыя «Зробім» у Беларусі з’яўляецца часткай сусветнай кампаніі Let’s Do It - World Clean-up 2015 якая аб’ядноўвае мільёны людзей, якія імкнуцца ачысціць прыроду ад смецця і забяспечыць устойлівую чысціню ва ўсім свеце.
Усё пачалося ў 2008 годзе ў Эстоніі. 50 000 чалавек у адзін дзень выйшлі прыбраць смецце па ўсёй краіне! Яны працягваюць рабіць гэта да гэтага часу, натхняючы на такія ж дзеянні ўвесь свет. Да 2014 года да акцыі падключылася больш за 120 краін. Адна з іх - Беларусь, у якой уборкі ў рамках акцыі пачаліся ў 2012 годзе.
Асноўная мэта акцыі - далучыць людзей у уборкe несанкцыянаваных звалак смецця на тэрыторыі лясоў, паблізу вадаёмаў, а таксама ў іншых цяжкадаступных месцах. Удзельнікі акцыі прыбіраюць там, дзе ніхто іншы гэтага не зробіць.
Па благаславенню Архіепіскапа Гродзенскага і Ваўкавыскага Арцемія да акцыі далучыліся хлопцы і дзяўчаты з прыхода храма святога Мікалая Цудатворца на Архірэйскім падворку ў Гродне прыбраўшы смецце у Румлёўскім парку і каля вядомай усім гараджанм крынічкі.