Дзень памяцi Ларысы Антонаўны Геніюш у Зельве
9 жнiўня 2014 года царква Святой Жываначальнай Троіцы г.п. Зэльва ўшаноўвала памяць выдатнай беларускай пісьменніцы і паэткі Ларысы Антонаўны Геніюш. У гонар вялікага хрысціянскага літаратурнага наследдзя пакінутага паэтэсай ў храме гучала набажэнства на роднай для яе, і ўсіх нас, беларускай мове. У гэты дзень царкву наведалі шматлікія госці, якія з павагай і інтарэсам адносяцца да яе творчасці. Протаiерэй Георгiй СУБАТКОЎCКI.