Моладзевы сплаў прыхаджан царквы ў гонар свяціцеля Лукі
Кіслае надвор’е цалкам апанавала першы летні месяц чэрвень. Нібыта лета, а як-быццам і не. Нам здавалася, што прырода трымае сонейка ў палоне за шэрымі кратамі недасягальна вялікіх хмараў. Ужо надакучылі сумныя спевы даволі працяглых навальніц. А мокрым стужкам, якія падалі з неба не было канца. Не было ўражанняў. Не было настрою. І мы вырашалі адважыцца яго ствараць і рухацца насустрач прыгодам. Сабралася самая адважная і крэатыўная моладзь, якая гуртуецца пры царкве ў гонар свяціцеля Лукі, што знаходзіцца на тэрыторыі абласной бальніцы ў Гродна. Адслужыўшы малебен і атрымаўшы блаславенне настаяцеля царквы айца Александра Хомбака на чарговы штогадовы водны паход мы рушылі насустрач станоўчым эмоцыям.
Усе ўдзельнікі экстрэмальнага віду адпачынку, а сярод нас нас былі і тыя, хто вырашыў пайсці ўпершыню, вельмі старанна падышлі да яго падрыхтоўкі. Узброіліся байдаркамі ды вёсламі, палаткамі ды спальнікамі, дажджавікамі ды сякерамі. Карацей, усім што магло спатрэбіцца сапраўднаму валацуге пад час сплаву. І, набраўшы ў кішэні адвагу і непамерную колькась пазітыва, крочылі на бераг ракі Саламянка, што каля вёскі Новая руда Гродзенскага раёна, 28 чэрвеня з надзеей вярнуцца дамоў на заўтра.
Маршрут сплаву, р. Саламянка – возера Ант – возера Зацкава – возера Белае, пралягаў па тэрыторыі, на якой утвораны заказнік на мяжы 15–16 стагоддзяў у часы Рэчы паспалітыя і Вялікага Княства Літоўскага, складала аснову дзвюх каралеўскіх пушч: Азерской і Берштанской. Пазней у часы Расійскай імперыі ўваходзіла ў склад Гарадзенскай пушчы. Замацаваннем прыродаахоўнага рэжыму стала стварэнне ландшафтнага заказніка рэспубліканскага значэння «Азеры» ў сакавіку 1990 г. Заказнік створаны ў мэтах захавання ў натуральным стане ўнікальнага ландшафтнага комплексу з рэдкімі выглядамі раслін і жывёл, занесенымі ў Чырвоную кнігу Беларусі.
А пакуль, мы поўнымі грудзямі дыхалі цёплым і свежым паветрам. Шчыра задовеленыя сонечным надвор’ем, упэўненна пераадольвалі метр за метрам безмежнай воднай прасторы ракі Саламянкі, якая павольна пераўтваралася ў возера Ант.
Нам нічога не магло сапсаваць настрой. Нават той мікрааўтобус, з якім была дамова, што ён нас завязе на месца высадкі воднага дэсанту, па словах кіроўцы, зламаўся. Затое жалезна паабяцаў нас забраць вечарам з вёскі Азёры 29 чэрвеня. Ну… Пра гэта трошкі пазней.
Надзвычай дзікая прырода сустракала нас кожным паваротам сінявокай. Моцна здзіўленыя шэрыя чаплі, якія сядзелі на галінах дрэваў занепакоена пазіралі на нас, таму што мы парушалі звыклую для іх цішыню рухам сваіх байдарак. Але, калі яны ўпэўніліся, што мы для іх не ўя’ляем ніякай пагрозы, так ганарова, з важным відам паварочваліся да нас сваімі спінамі. Шчыра кажучы, мы раней падобнага ніколі не бачылі. Таму што чаплі сядзелі, як свечкі на навагодней ёлке.
На шляху нашага воднага паходу каманда не сустрэла ні адзін насельны пункт. Толькі гоман адпачываючых, які блукаў ад берага да берага ў пошуках свайго рэха, нагадваў нам аб прысутнасці цывілізацыі. І нам нічога не заставалася, як толькі спусціцца з вышыні нашых уражанняў на землю і падумаць пра зямное, пра даўгачаканы абед. Таму што, мы на гэтую гадзіну ўжо трапілі на пратоку, якая спалучала воды дзвух азёраў Ант і Зацкава.
Падсілкаваўшыся, капітан камадны даў загад рухацца далей на поўдзень. Турысты авантурысты ізноў апынуліся сам - насам з некратутай чалавекам прыродай. Кожны экіпаж, кожная лодка, то трапляла ў сваеасаблівы калідор, выбудаваны з дубоў, якія стаялі ў адзін шэраг, нібыта ваяры, калі сустракаюць сваіх камадзіраў па прыгожа раскінутых берагах. То рака Саламянка нібы адпраўляла нашыя экіпажы на барацьбу з цэлым морам азёрных хваляў. Пры гэтым, берагі станавіліся маленькімі і недасягальнымі. І байдаркі апынуліся па сярэдзіне магутнага возера Белае. Здавалася, што ёсць толькі ты і неба. Толькі блакітная безмежнасць з белымі пухнатымі аблокамі і яе адлюстраванне ў вадзе. Ты сябе адчуваеш па-сапраўднаму важным, венком тварэння. І неспыняешся захапляцця краявідамі, створанымі Богам.
Вечарэла. Варта было шукаць прыпынак для начлега. Кіраўнік сплаву, трымаючы геаграфічную ў руках, накіроваў ўсе байдаркі на мыс, які заўважыў з далёк. Гэты паўвостраў, нібы акула сваім хрыбтом, разразаў водную плыню возера Белае. Прыемнай нечакансцю апынулася тое, што на ім была пабудавана альтанка (беседка - рус. ), разлічаная як раз на дваццаць чалавек па колькасці ўдзельнікаў. Мы не маглі не скарыстацца такой аказіяй і вырашылі разбіць свой лагер метавіта на гэтым месцы.
Хуценька паставілі палаткі. Нарыхтавалі дроў на ўсю ноч. Дзяўчаты пачалі варажыць на палявой кухні. А хлопцы кнуліся шукаць па берагу возера камені. Да – да. Я не памыліўся. Камені. Справа ў тым, што акрамя заранёў запланаваных гульняў, конкурсаў, прысвячэння ў “байд-мэнаў”, спеваў каля вогнішча, было ўсё падрыхтавана, каб зрабіць яшчэ і паходную лазню. Таму што, пад час знаходжання на вадзе заўсёды з вёслаў трапляюць кроплі вады на адзенне. І людзі могуць застацца мокрымі. Але, на жаль, бераг возера апынуўся бедны на наяўнасць будматэрыяла. У выніку, пабудаваць лазню не апынулася магчымым. Ну, нічога. Нам і так пашчасціла, што не было дажджу. А астатні час адпачынку і другі дзень сплаву мы правялі ў вясёлай кампаніі. Сярод адважных і крэатыўных людзей.
Дарэчы, той кіроўца мікрааўтобуса, які абяцаў прыехаць за намі і за байдаркамі ў нядзельку позна вечарам у вёску Азёры, кудысці знік. Не адпавядаў на нашыя шматлікія тэлефанаванні. І з’ўлялася пагроза спазнення на працу ў панядзелак раніцай для “байд – мэнаў”. Але арганізатар славу, ён жа капітан, апынуўся чалавекам знаходлівым і вырашыў гэтае пытаннне па іншаму.
Не адна перашкода не зацемніць таго задавальнення, тых яскравых уражанняў, якое атрымлівае чалавек, калі аднойчы рызыкне на такі экстрымальны від адпачынку. Ён ціха, пра сябе, мурлыкае ад пазітыўнай атмасферы, якую стварае кожны удзельнік паходу. Ад эстэтычнай асалоды, якая аж за край напаўняе сэрца, калі любуешся краявідамі роднай сінявокай Беларусі. Таму што, слаў на байдарках воднымі шляхамі па радзіме, гэта хвароба. Аднойчы і назаўсёды.
Гэта штосьці невымоўнае.
Арганізатар сплаву
рэжысёр Александр ГАНЕЦ