Вечар духоўнай паэзіі
26 лютага 2013г. у актавам зале царкоўна-прыхадскога комплекса Свята-Пакроўскага сабора прайшоў вечар духоўнай паэзіі. Традыцыйна ён адбываецца ў рамках Міжнароднага фестывалю праваслаўных песнапенняў “Каложскі Благавест”. Словамі прывітання вечар адкрыў айцец Павел Каспяровіч. “У гэтым годзе мы вырашылі змяніць фармат правядзення нашай вечарыны – распавеў а.Павел. - Раней у вечары духоўнай паэзіі і аўтарскай песні ўдзельнічалі нашыя гарадзенскія аўтары ці рэдкія госці з суседніх гарадоў. У асноўным аматары паэзіі. Новым лейбматывам нашых сустрэч будзе просты дэвіз: “ад аматараў да літаратараў”!
У мерапрыемстве ўдзельнічалі наступныя паэты і музыканты: дуэт двух знакамітых асоб – Уладзімір Захараў і Алена Якімава; прыхажанка царквы ў гонар Свяціцеля Лукі Война-Ясянецкага г.Гродна Святлана Іванова; выпускаючы рэдактар часопісу “Пакаленне” Алена Бабіч; панамар Свята-Барыса-Глебскай царквы г.Гродна, аўтар шматлікіх аудыя-зборнікаў песен Анатолій Калкоўскі, кандыдат філалагічных навук Анатоль Брусевіч і вядомы беларускі бард – Андрэй Мельнікаў (г.Гомель).
Вельмі складана вызначыць, вершы якога паэта спадабаліся больш, бо ўсе яны былі непадобныя адзін на другі. Вось, напрыклад:
Святлана Іванова “Всевышнему”
Ты-един,
Радость каждого дня.
Милосерден, всесилен, велик.
Осознала я суть бытия:
Твой во всем виден праведный лик.
Ты-начало,
Ты – Слово,
Ты – Бог.
Ты- реки нашей жизни исток (…)
А гэта цудоўны верш спадарыні Алены Бабіч “Плач Еўфрасінні”:
Ты тады толькі можаш быць,
Калі будзеш мацней мяне:
Прывясці да Яго, скарыць перад ім
Калі здолееш. Калі не-
Прабачай, мне лягчэй адной скарацца.
Ты тады толькі можаш стаць
Усім сусьветам дзеля мяне,
Калі схоча Ён, калі не-
Прабач, няма розніцы, ці з табою, ці без цябе,
Але ў ім ратавацца.
Ты тады толькі мог быць.
Каб Яго не было ў мяне.
Калі ёсьць Ён – тады не,
Прабачыш – не з табою, але з ім
Хачу застацца.
Вечар быў вельмі разнастайным: на ім былі прадстаўлены вершы на розных мовах (беларускай, рускай, украінскай і польскай), па настрою – ад жыццярадаснага да разважальна-сумнага, па тэмах - вершы-малітвы, вершы пра ўнутраны свет, пра навакольны. Таксама вельмі цікавай была прадстаўленая аўтарская песня – у асноўным гэта была акустычная гітара, але спадар Уладзімір Захараў парадаваў слухачоў вечера I музыкай лютні.
Трэба дадаць, что на мерапрыемстве час ляцеў незаўважна, паэты змяняліся на музыкаў, апладысменты - цішынёй… Толькі адно заставалася нязменным – гэта наша радасць ад прыгажосці слова, прыгажосці гукаў голасу і музычных інструмантаў.
Вольга КАРОТКАЯ
Фото: