Моладзь Мікалаеўскай царквы архіерэйскага падвор'я г. Гродна прыняла ўдзел у Міжнародным з’езде праваслаўнай моладзі, які адбываўся з 11 па 15 лютага 2016 года ў горадзе Супрасль у Польшчы.
Размясціліся паломнікі ў Супральскім Благавешчанскім манастыры. 12 лютага, пасля ранішняй малітвы, арганізацыйнага сходу і рэгістрацыі ўдзельнікаў з’езду гасцям было прапанавана адправіцца на экскурсію ў горад Беласток. Маладыя людзі наведалі кафедральны сабор св. Мікалая Цудатворцы, дзе знаходзяцца мошчы святога мучаніка младзенца Гаўрыііла Беластоцкага – апекуна дзяцей і моладзі, а таксама Фарны касцёл і знакаміты Дварцова-паркавы ансамбль рэзідэнцыі Браніцкіх (“падляшскі Версаль”). Таксама госці мелі цудоўную магчымасць прагуляцца па вуліцах Беластока, зазірнуць у кавярню…