«Напачатку было Слова, і Слова было ў Бога, і Слова было Богам. Яно было на пачатку ў Бога: усё праз Яго пачалося, і без Яго нішто не пачалося з таго, што пачало быць» (Ян 1: 1-3).
Я невыпадкова пачаў цытатай з Бібліі. На маю думку, паэтычны зборнік духоўнай лірыкі адзінаццаці аўтараў «Каложскі дабравест» і з’яўляецца тым самым Божым Словам, праз якое ўсё пачалося. Тым Словам, якое ўсяляе надзею і веру, якое вядзе пры дапамозе рытму і рыфмы ў іншы, адрозны, Божы свет, дзе ў рэшце рэштаў душа знаходзіць доўгачаканы спачын і супакой.