20 красавіка 2017 года, у Светлы чацвер, на базе Гродзенскага дома-інтэрната для састарэлых адбыўся Велікодны канцэрт, арганізаваны прыходам храма свяціцеля Мікалая Цудатворцы Архіерэйскага Падвор’я і домам культуры УП “Цветліт” Беларускага таварыства глухіх.
Канцэрт ладзіўся для насельнікаў дома-інтэрната для састарэлых. Прадстаўнікі прыхода і УП “Цветліт” падрыхтавалі святочную праграму. Гучалі велікодныя песнаспевы, прысвечаныя Гасподняму Увакрасенню, а таксама народныя песні, жарты, ставіліся сцэнкі з народнага жыцця. Таксама прэзентаваліся сучасныя песні ў выкананні глухіх з дапамогай мовы жэстаў.