6 верасня 2016 года, за два дні да пачатку чэмпіянату краіны па хакею, хк "Неман" па традыцыі сустрэўся з клірыкам Свята-Пакроўскага кафедральнага сабора Паўлам Каспяровiчам. Айцец Павел пажадаў гарадзенскай камандзе спартыўных дасягненняў і поспехаў. Акрамя малiтвы ён правёў з хакеiстамi агульную гутарку і асвяціў інвентар.