У нашай школе ўжо стала добрай традыцыяй сустракаць свята Вялікадня разам з прыхаджанамі храма Раства Хрыстова. У гэтым годзе напярэдадні свята быў праведзены адкрыты конкурс малюнкаў "Велікодны цуд", у якім прынялі ўдзел не толькі вучні ДУА "Сярэдняя школа №27 г. Гродна", але і вучні Нядзельнай школы, а таксама прадстаўнікі студыі "Радасць творчасці".
Удзельнічалі юныя мастакі ад 6 да 16 год. Было прадстаўлена больш за 60 работ, з якіх адабраны 23 лепшыя. Дыпломы і каштоўныя падарункі пераможцам былі ўручаны настаяцелем храма Раства Хрыстова іерэем Уладзімірам Асадчым у час канцэрта. Акрамя гэтага, да свята вучнямі паэтычнага гуртка і іх настаўніцай, Карвацкай Аленай Львоўнай, былі напісаны вершы, якія разам з малюнкамі пераможцаў былі ўключаны ў відэафільм, створаны вучнем 7 "Б" класа Канабаем Кірылам.